Беларуская Служба

З-за дзеянняў сербскага амбасадара пагоршыліся адносіны між Варшавай і Бялградам

24.05.2021 15:51
Сербскі ўрад у чацвер адклікаў амбасадара ў Польшчы Ніколу Зуроваца за тое, што ён без згоды падпісаў ліст у падтрымку ЛГБТ-супольнасці ў Польшчы, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock

На наступны дзень у Варшаву меў прыбыць міністр замежных справаў краіны Нікола Селаковіч, аднак візіт быў адкладзены. Гэтыя дзве падзеі звязаныя між сабой, паколькі Сербія стараецца не псаваць адносінаў з Варшавай.

Ліст, які падпісаў сербскі амбасадар, быў ініцыяваны пасольствам Даніі і прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй. Гэта не спадабалася ўладам у Бялградазе, паколькі Зуровац не запытаўся і не паінфармаваў сталіцу пра свае намеры. У Польшчы дадзенае здарэнне не атрымала шырокага рэзанансу, аднак у Сербіі дясягнула маштабу дыпламатычнага скандалу. Дзеянне амбасадара называюць нават сабатажам. Гэта звязана з тым, што праз дзень пасля адклікання з пасады амбасадара ў Польшчу меў прыляцець міністр замежных справаў краіны.

Нікола Селаковіч хутчэй за ўсё хацеў пераканаць Варшаву ў тым, каб галасавала супраць прыняцця Косава ў структуры ЮНЭСКА. Хаця Варшава ў 2008 годзе прызнала незалежнасць гэтай краіны, то аднак у розных галасаваннях на міжнародным форуме выказвалася супраць пазіцыі Прышціны. Бялград хоча выкарыстаць згаданае становішча няўпэўненасці, каб пераканаць Польшчу ў слушнасці сваёй пазіцыі. За апошнія гады сербская дыпламатыя пераканала некалькі меншых дзяржаў адклікаць прызнанне дзяржаўнасці Косава. У выходныя прэзідэнт Сербіі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі, які заявіў пра чэшскую падтрымку «косаўскай справы», чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

Альберт Ежы Вяжбіцкі