Беларуская Служба

Павел Усаў: Паспяховае «Разумнае галасаванне» можа паспрыяць крызісу нестабільнасці ў крамлёўскіх элітах

06.09.2021 18:34
Улады Расіі нават забаранілі інтэрнэт-пашукавікам выдаваць гэта словазлучэнне ў выніках пошуку.
Аўдыё
  • «На руінах імперыі» за 6 верасня 2021 года
Kreml. Zdjęcie ilustracyjne
Kreml. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Leonid200922

Выбары ў Дзяржаўную Думу Расіі пройдуць у адзін тур 17-19 верасня 2021 года. Адначасова пройдуць таксама рэгіянальныя кампаніі. Дванаццаць суб'ектаў РФ выберуць губернатараў (дзевяць – прамым галасаваннем, тры – праз парламент), у 39 рэгіёнах выберуць дэпутатаў заканадаўчых сходаў. Дзяржаўная дума абіраецца на пяць гадоў, то бок дата заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў прыпадае на працу на дзяржаўнай думы, якая неўзабаве сфармуецца.

Адметна, што гэтыя выбары адбываюцца на фоне небывалай таксічнасці кіроўнай партыі «Адзіная Расіія» і масавым заангажаванні выбарцаў у «Разумнае галасаванне» ініцыяванае палітычным вязнем Аляксеем Навальным. Улады Расіі нават забаранілі інтэрнэт-пашукавікам выдаваць гэта словазлучэнне ў выніках пошуку. Наш палітычны аглядальнік Павел Усаў тлумачыць небяспеку такога галасавання для ўлады Пуціна:

-Мэта «Разумнага галасавання» не толькі ў тым, каб прайшоў альтэрнатыўны кандыдат, нават ад ЛДПР і КПРФ, але ў тым, каб прадэманстраваць адсутнасць падтрымкі грамадствам палітыкі Пуціна. Асноўная мэта «Разумнага галасавання» мінімалізаваць палітычную перамогу «Адзінай Расіі» і гэтым падтрымаць стабільнасць цяперашняй крамлёўскай эліты. І гэта стратэгія ў не раз дэманстравала эфектыўнасць. Паспяховае «Разумнае галасаванне» можа паспрыяць крызісу нестабільнасці падчас фармавання новай большасці ў абранай думе.

Рубрыку  «На руінах імперыі» слухайце ў далучаным гукавым фале!

эж

Расія нарошчвае сваю ваенную прысутнасць у Беларусі

30.08.2021 09:51
3-га жніўня ў рамках фарміравання навукова-баявога цэнтра ў Баранавічы прыбывае авіяцыйны полк знішчальнікаў паветрана-касмічных сіл Расіі.