Беларуская Служба

У Еўрапейскім парламенце дыскутавалі аб сітуацыі ў Польшчы

19.10.2021 12:07
Дыскусія звязаная з нядаўняй пастановай Канстытуцыйнага суду Польшчы аб вяршэнстве Канстытуцыі над еўрапейскім заканадаўствам. 
Аўдыё
  • У Еўрапейскім парламенце дыскутавалі аб сітуацыі ў Польшчы
 ,
Матэвуш Маравецкі, Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/RONALD WITTEK / POOL

7 кастрычніка Канстытуцыйны суд Польшчы прыняў рашэнне, што заканадаўства Польшчы знаходзіцца вышэй за законы ЕС. Гэта тычыцца, між іншым, функцыянавання судовай сістэмы ў Польшчы, якое крытыкуюць еўрапейскія ўлады і польская апазіцыя. Паводле іх, польская судовая сістэма ў значнай ступені падпарадкаваная кіроўнай партыі.

Рашэнне КС выклікала вострую рэакцыю ЕС. Польская апазіцыя перакананая, што гэта першы крок да вываду краіны з ЕС. На сённяшнюю дэбату пазіцыю Польшчы прыехаў агучыць прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен пераконвала ў Страсбургу, што рашэнне Канстытуцыйнага суду ставіць пад сумнеў фундаменты Еўрасаюзу і можа ўскладняць абарону правоў грамадзян і кантроль над выдаткоўваннем сродкаў з ЕС. Яна казала пра пагаршэнне вяршэнства права ў Польшчы, а таксама згадала магчымыя юрыдычныя і фінансавыя крокі, якія можа прыняць Камісія.

- Варыянты вядомыя ўсім. Па-першае, гэта працэдура ў справе парушэння, падчас якой мы аспрэчваем судовыя рашэнні Канстытуцыйнага суду Польшчы. Чарговы варыянт – механізм абумоўленасці і іншыя фінансавыя інструменты. Урад Польшчы павінен растлумачыць нам, як ён мае намер абараняць сродкі ЕС. Трэці варыянт – гэта працэдура артыкула 7. Мы павінны вярнуць яго. Я вельмі шкадую, што мы апынуліся ў гэтай сітуацыі. Мы хочам, каб Польшча была ў цэнтры дэбатаў аб нашай агульнай будучыні. Наш еўрапейскі шлях быў бы зусім іншым, калі б не палякі.

Матэвуш Маравецкі адказваў, што апошняе рашэнне КС дублікуе права, якое існуе ў многіх еўрапейскіх краінах. Па словах кіраўніка ўраду, гэта праява няроўнага стаўлення да дзяржаў-членаў і непрымальнага шантажу.

-Пра з’яву дэфіцыту дэмакратыі гаворыцца даўно. Гэты дэфіцыт паглыбляецца. Аднак, ніколі гэта не было настолькі заўважальным, як у апошнія гады. Усё часцей судзейскія рашэнні прымаюцца за зачыненыя дзвярыма і паяўляюцца пагрозы для чалецкіх краін. Усё часцей без выразнай законнай падставы, але на шляху іх крэатыўнай інтэрпрэтацыі. Без ніякага кантролю. Гэтая з’ява паглыбляецца гадамі. Сёння яна дасягнула такога ўзроўню, што трэба сказаць: стоп. Кампетэнцыя ЕС мае свае межы. Мы не можам больш маўчаць, калі іх перакрочваюць. Таксама я не пагаджаюся, каб палітыкі пужалі і шантажавалі Польшчу.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што Польшча з’яўляецца адной з найбольш праеўрасаюзных дзяржаваў, а цэлая супольнасць чэрпае карысці з яе чалецтва.

Дэпутат Еўрапарламента ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Рышард Легутка абвінаваціў Еўрапейскі парламент у правядзенні «халоднай вайны» супраць кансерватыўных урадаў Еўропы, у тым ліку Польшчы. Рышард Легутка заявіў, што еўрапейскія ўстановы наўмысна спрабуюць дэстабілізаваць польскі ўрад:

-І для дасягнення гэтай мэты яны парушаюць асноўныя пункты трактатаў і на хаду прыдумваюць правілы, якіх няма. У гэтым ім, на жаль, заўзеюць іншыя ўстановы, у тым ліку Еўрапейскай камісіяй, якая прынамсі з часоў Жан-Клода Юнкера і спадара Цімерманса стала палітычнай, вельмі прадузятай, ідэалагічнай і напышлівай установай.

Тым часам еўрадэпутат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Анджэй Галіцкі сцвярджаў, што Суд Еўрапейскага Саюза абараняе правы польскіх грамадзян, ён таксама казаў пра першынства заканадаўства ЕС над нацыянальным:

-Польскія суды ў выпадку спрэчнасці законаў ЕС і Польшчы павінна аддаваць перавагу першым, еўрапейскім нормам. Навошта Вы расказваеце тут пра нейкі канфлікт. Гэта Суд ЕС абараняе нашу канстытуцыі, бо гэта ваш урад яе парушае.

Большасць еўрапейскіх парламенцкіх фракцый крытыкуюць рашэнне Канстытуцыйнага суду Польшчы аб вяршэнстве польскага права над еўрапейскім. Пазіцыю польскага ўрада, прадстаўленую прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, падтрымліваюць еўрадэпутаты ад кансерватыўных і правых фракцый.

Дэпутат Еўрапарламента ад Германіі Манфрэд Вебер ад Еўрапейскай народнай партыі заявіў, што дыскусія ідзе не пра Польшчу і палякаў, а пра дзеянні ўрада ў Варшаве. Палітык абвінаваціў польскія ўлады ў тым, што яны ставяць пад сумнеў прымат еўрапейскага заканадаўства і рашэнняў Суда ЕС:

-Гэтая дыскусія падабаецца тым, хто хоча падзеленага ЕС, хто адхіляе вяршэнства права як прынцып. Для іх выступ прэм’ера Маравецкага – вялікае задавальненне. Вы выклікаеце раскол, вы аслабляеце Еўрапейскі Саюз. І хто напэўна будзе шчаслівы? Уладзімір Пуцін. Паколькі палітыка, якую вы праводзіце, дапамагае расіянам, Уладзіміру Пуціну, яны найбольш зацікаўлены ў падзеленым, аслабленым Еўрапейскім саюзе.

Італьянскі еўрадэпутат Рафаэль Віто ад Еўрапейскай групы кансерватараў і рэфарматараў адказаў на абвінавачванне ў дзеяннях у інтарэсах Расіі. Як ён падкрэсліў, хоць пра Пуціна было шмат сказана, Еўрапарламент не хоча абмяркоўваць дэталі, звязаныя з палітыкай Крамля.

-Шэсць разоў была адхілена просьба нашай фракцыі абмеркаваць на пленарным пасяджэнні, напрыклад, газаправод «Паўночны паток-2». Гэтая дыскусія зʼяўляецца яшчэ адным голам у свае ж вароты еўрапейскіх інстытутаў, якія хочуць выкарыстоўваць еўрапейскія падзеі інструментальна, каб сунуць нос і атакаваць легальна абраны ўрад.

Еўрапейскі парламент прагаласуе па рэзалюцыі аб Польшчы ў чацвер.


ав

Польскі прэзідэнт распачаў афіцыйны візіт у Літву

19.10.2021 12:14
Анджэй Дуда з жонкай Агатай Карнхаўзер-Дудай прымуць удзел у святкаванні 230-годдзя заручынаў Польшчы і Літвы.