Беларуская Служба

Польскі прэзідэнт распачаў афіцыйны візіт у Літву

19.10.2021 12:14
Анджэй Дуда з жонкай Агатай Карнхаўзер-Дудай прымуць удзел у святкаванні 230-годдзя заручынаў Польшчы і Літвы.
Прэзідэнцкія пары Польшчы і Літвы PAP/Radek Pietruszka

У канцылярыі прэзідэнта адзначылі, што падзея з’яўляецца нагодай, каб паказаць, на якім добрым этапе знаходзяцца стасункі паміж Польшчай і Літвой.

Кіраўнік Бюро нацыянальная бяспекі Польшчы Павал Солях, які суправаджае прэзідэнта, адзначае, што важным пытаннем у двухбаковых адносінах з’яўляецца бяспека на межах. У абліччы крызісу Варшава і Вільня павінны дзейнічаць разам:

-У першую чаргу гаворка ідзе пра каардынацыю супрацы памежнікаў, польскіх і літоўскіх уладаў, таксама Латвіі. Гэта таксама пытанне пасылу, які мы высылаем нашым партнёрам у ЕС і саюзнікам у НАТА.

Як неафіцыйна высветліла Інфармацыйнае радыёагенцтва, на 24-й сесіі Парламенцкай асамблеі Сейма і Сената Рэспублікі Польшча і Сейма Літоўскай Рэспублікі плануецца прыняць рэзалюцыю, у якой парламентарыі абедзвюх краін асудзяць дзеянні беларускага рэжыму ў пытанні нелегальнай міграцыі.

ав

Крызіс на мяжы працягваецца. Ці сцяна вырашыць праблему?

18.10.2021 14:06
Выданне «Polska» нагадвае, што ў чацвер урад Польшчы прыняў законапраект, які прадугледжвае будову сцяны на польска-беларускай мяжы.