Беларуская Служба

Ідэя ўдвая павялічыць колькасць арміі палякам пакуль не да спадобы

11.11.2021 13:54
Марыюш Блашчак на працягу некалькіх тыдняў прасоўвае канцэпцыю арміі, якая будзе налічваць не менш за 250 тыс. прафесійных салдат і 50 тыс. добраахвотнікаў з Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Granica Polski z Białorusią
Granica Polski z BiałorusiąFacebook/16 Dywizja Zmechanizowana

Rzeczpopolita, спасылаючыся на апытанне праведзеная Інстытутам даследаванняў грамадскай думкі (IBRiS), сцвярджае, што большасць палякаў не хоча павелічэння асабовага складу польскай арміі да 300 тысяч чалавек. Праект значнага павелічэння войска падтрымлівае прэзідэнт Анджэй Дуда і агулам кіроўная партыя «Права і справядлівасць».

Як піша газета Rzeczpopolita, кіраўнік міністэрства абароны Польшчы Марыюш Блашчак на працягу некалькіх тыдняў прасоўвае канцэпцыю арміі, якая будзе налічваць не менш за 250 тыс. прафесійных салдат і 50 тыс. добраахвотнікаў з Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Гэта азначала б падваенне асабістага складу польскай арміі (цяпер армія налічвае 140 тыс. прафесійных салдат і добраахвотнікаў). З даследавання, праведзенага IBRiS, вынікае, што за павелічэнне колькасці вайскоўцаў выступаюць 39% рэспандэнтаў, усяго 3% лічаць, што армія павінна быць скарочана, а 48% перакананыя ў тым, што колькасць вайскоўцаў зараз дастатковая.

За канцэпцыю міністра Блашчака выступаюць у асноўным прыхільнікі лагера Аб'яднаных правых (86%) і выбарцы прэзідэнта Анджэя Дуды (75%). «Гэта ў асноўным людзі ва ўзросце 30-39 гадоў (54%), жыхары малых і сярэдніх гарадоў (55 %). Таксама ідэю ўдвая павялічыць колькасць арміі падтрымліваюць прыхільнікі праварадыкальнай партыі «Канфедэрацыя» (50%).

Такім чынам, сацыялагічныя даследаванні паказваюць патэнцыйны партрэт людзей, якія могуць выбраць службу ў арміі ў будучыні. Тым больш, што зараз Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы актыўна вядзе кампанію «Стань жаўнерам Рычы Паспалітай». Апытанне было праведзена ў мінулыя выходныя, яшчэ да эскалацыі сітуацыі на польска-беларускай мяжы, чытаем на старонках газеты Rzeczpospolita.

эж

Прэзідэнт: Мы будзем абараняць мяжу, там знаходзіцца дастатковая колькасць жаўнераў

09.11.2021 11:52
Анджэй Дуда дадаў, што польскія ўлады знаходзяцца ў пастаянным кантакце са сваімі саюзнікамі.