Тэарэтычна і юрыдычна пасля 2 снежня ўлады маглі б пачакаць два дні і зноў увесці надзвычайнае становішча. Аднак гэта наўрад ці разглядаецца на дадзены момант. Ёсць варыянт, які ўлады правяраюць, а менавіта — ахапіць памежныя тэрыторыі адмысловым рэгламентам ваяводы, які з'яўляецца прадстаўніком улады на месцах. Піша "Gazeta Wyborcza".
Акрамя таго, на мяжы таксама пачнецца будаўніцтва агароджы, а значыць, там будзе адна вялікая будаўнічая пляцоўка.
Вядома, што польскія ўлады не пускаюць журналістаў на тэрыторыю каля мяжы з Беларуссю. Прэм'ер-міністр Маравецкі заявіў, што ўрад "разглядае пытанне аб стварэнні адпаведнага цэнтра недалёка ад мяжы, дзе б журналісты мелі больш хуткі доступ да інфармацыі і людзей, якія жывуць у памежнай зоне".
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі прэзідэнта Павел Солах прапусціў бы журналістаў праз мяжу, «бо СМІ адыгрываюць значную ролю ў барацьбе з прапагандай Аляксандра Лукашэнкі. Пры ўмове, што «СМІ будуць паводзіць сябе адказна». — Я лічу, што гэта магчыма. Тым больш, што тое, з чым мы зараз маем справу, у значнай ступені разыгрываецца ў медыясферы. Гэта барацьба за меркаванні ў грамадстве. Сродкі масавай інфармацыі тут адыгрываюць вельмі важную ролю. Магчыма, у некаторых сітуацыях гэта нават вырашальна - сказаў ён.
Ннекалькі дзён таму намеснік кіраўніка МЗС Пётр Ваўжык параіў журналістам паехаць у Беларусь, каб паглядзець на сітуацыю. Да слова, Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла, што польскія журналісты могуць прыехаць на беларускі бок агульнай мяжы.
вх