Галоўнымі пытаннямі, якія абмяркоўваліся, тычыліся памежных правакацый Лукашэнкі, а таксама пагрозы новай эскалацыі на Усходзе Украіны. Адносна Беларусі ЕС дамовіўся пашырыць крытэрыі ўвядзення санкцый.
Еўрапейская Рада сёння ўнесла папраўкі ў рэжым санкцый у звязку з сітуацыяй на мяжы ЕС з Беларуссю, каб мець магчымасць рэагаваць на інструменталізацыю людзей, якая праводзіцца беларускім рэжымам у палітычных мэтах.
У рэжым санкцый былі ўнесены змены ў адпаведнасці з рашэннем Савета і пастановай Савета, якія пашыраюць крытэрыі спісу, на якіх могуць грунтавацца канкрэтныя пазначэнні. Цяпер ЕС зможа браць за цэль фізічныя ды юрыдычныя асобы, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасці рэжыму Лукашэнкі па незаконнаму перасячэнню знешніх межаў ЕС.
Пазіцыю Еўрасаюза агучыў вярхоўны прадстаўнік па знешніх справах і палітыцы бяспекі ЕС Жазэп Барэль.
- Мы абмяркоўвалі цэлы шэрых важных праблем, пачынаючы вядома ж з Беларусі. Сённяшняе рашэнне адлюстроўвае рашучасць Еўрапейскага Саюза супрацьстаяць інструменталізацыі мігрантаў у палітычных мэтах. Мы не прымаем гэтую бесчалавечную і незаконную практыку. У той жа час мы працягваем падкрэсліваць непрымальнасць безупынных рэпрэсіі рэжыму супраць уласнага насельніцтва, і мы будзем рэагаваць адпаведным чынам. Сітуацыя абсалютна непрымальная.
Сённяшняе рашэнне вынікае з высноў Еўрапейскай рады ад 21 і 22 кастрычніка 2021 года, у якіх лідары ЕС заявілі, што не прымуць спробы трэціх краін інструменталізаваць мігрантаў у палітычных мэтах, асудзілі ўсе гібрыдныя атакі на межах.
Яшчэ больш рашуча выказваліся прадстаўнікі асобных краін За санкцыі ды любы ціск выказаўся міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
- Вырашаецца лёс нашага стаўлення да таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы, мы лічым, гэта сітуацыя на нашай супольнай мяжы. Сітуацыя пагаршаецца, бачны сігналы, што падыход змяняецца. Мы бачым цяпер спробы незаконнага пранікнення па ўсім перыметры мяжы. Мы абмяркоўваем санкцыі. З нашага погляду, любы ціск (палітычны ці іншы) павінен прывесці да таго, што ніводны самалёт з мігрантамі не павінны прылятаць у Беларусь. Мы мусім заняцца гуманітарным крызісам, які цяпер складваецца ў Беларусі. Тысячы людзей вымушаныя заставацца ў лесе. Яны гатовыя вярнуцца да дому. Літоўскі ўрад гатовы ўсяляк ім у гэтым дапамагчы.
Дацкі міністр замежны спраў Еп Кафад выступіў з заклікам да жорсткіх санкцый.
- Нам патрэбны сур’ёзныя меры. Гэта абсалютна непрымальна, тое, што мы бачыў ад Лукашэнкі. Ён выкарытоўвае нелегальных мігрантаў як зброю, не ўспрымае іх як людзей. Мы катэгарычна пратэстуем. Дацкі ўрад выступае за як мага жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Апроч Беларусі Еўрапейская Рады абмяркоўвала сёння сітуацыю ва Украіне. Міністры кран ЕС казала пра рост напружання на мяжы супрацьстаяння паміж украінскімі войскамі ды сепаратыстамі з Данбасу. Сваю занепакоенасць выказаў міністр замежных спраў Румыніі Богдан Аўрэску.
- Мы размаўлялі з міністрам замежных спраў Украіны, з якім абмяркоўвалі сітуацыю ў сферы бяспекі ў рэгіёне чорнага мора. Мы выказалі занепакоенасць растучым ціскам з боку Расіі. Таксама мы цалкам падтрымліваем суверэннасць Украіны, яна павінна ўмацоўвацца на шляху перамен.
ЕС пашырыў крытэрыі ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Новых санкцый пакуль не прынята. Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць парадку 20 чыноўнікаў з Беларусі, а таксама Нацыянальнага аэрапорта Мінска і гасцініцы "Мінск" у сувязі з міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы, паведамляе газета Financial Times..
Юры Ліхтаровіч