З Мінска ў чацвер вылецела каля 400 мігрантаў, але ўлады пераконваюць, што ў краіне знаходзіцца больш за 7 тысяч мігрантаў, а іх колькасць можа быць яшчэ большай. Адначасова Лукашэнка ставіць Захаду ўмову. Краіны ЕС адкрыюць «гуманітарны калідор» праз Польшчу ў заходнія краіны, найперш Германію. Узамен Лукашэнка абяцае, што разверне з Беларусі 5 тысяч мігрантаў, піша выданне «Rzeczpospolita».
У той жа самы час у Бруселі вырашаецца лёс пятага пакета санкцый. Многае сведчыць аб тым, што закулісныя размовы з Мінскам працягваюцца. Літоўскае МЗС здраджвае, што адбываюцца спробы выдалення з санкцыйнага спісу «Белавіі».
Ці польскі ўрад спадзяецца пералому? Суразмоўцы выдання «Rzeczpospolita» звяртаюць увагу на два элементы.
Па-першае, польскі прэм’ер у чацвер размаўляў з прэм’ерамі Іраку і Курдыстану. Па-другое, пасля дыпламатычнай акцыі адбылася блакада іншых авіяліній. Паводле польскага ўраду, справе Беларусі ўдалося надаць важнае міжнароднае значэнне.
Адначасова суразмоўцы газеты кажуць, што цяжка спадзявацца хуткага вырашэння гэтай складанай праблемы, хоць час неабавязкова будзе граць на карысць Лукашэнкі і Пуціна. Урад падрыхтаваны да таго, што крызіс будзе доўгатэрміновым, хоць адначасова можа быць менш інтэнсіўным, калі казаць пра, напрыклад, дэзінфармацыю.
Гэтыя разлікі ў любы момант могуць не спраўдзіцца. Упершыню з пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі Уладзімір Пуцін нечакана заявіў пра дыялог паміж Лукашэнкам і апазіцыяй. Ці гэта азначае канец дыктатара ў Мінску?
-Гэта можа быць элемент больш сур’ёзнай гульні, якая цяпер праходзіць над галовамі беларусаў. Пра наступствы гэтай гульні мы даведаемся ў бліжэйшым часе, – гаворыць «Rzeczpospolita» кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.
ав