Намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі паведаміў, што польскія службы аказваюць медыцынскую дапамогу мігрантам, калі яна ім патрэбная. Жаўнеры, паліцыянты і памежнікі, якія служаць на польска-беларускай мяжы навучаныя аказанню першай дапамогі.
Мацей Вонсік(Maciej Wąsik) нагадаў, што ў апошнія месяцы «хуткая дапамога» выязджала да мігрантаў на польскім баку мяжы некалькі сотняў разоў:
- Кожны, хто перакрочыў польскую мяжу, як легальна, так і нелегальна, атрымлівае медыцынскую дапамогу, калі яна яму патрэбная. Нагадваю, цягам некалькіх апошніх месяцаў «хуткая дапамога» выязджала да мігрантаў некалькі сотняў разоў. Мігранты атрымлівалі медыцынскую дапамогу таксама ў шпіталях. Мы аказваем медыцынскую дапамогу кожнаму, каму яна патрэбная.
Цяпер польска-беларускую мяжу з польскага боку ахоўваюць каля 15 тысяч жаўнераў, 4 тысячы памежнікаў і 2 тысячы паліцыянтаў.
Польскае МУС паведамляе, што цягам апошніх дзён міграцыйны ціск знізіўся, і толькі невялікія групы, у асноўным маладых мужчынаў, спрабуюць перасячы мяжу.
IAR/аз