Беларуская Служба

МУС: Польскія службы не пакідаюць мігрантаў без медыцынскай дапамогі

22.12.2021 15:31
Намеснік міністра Мацей Вонсік падкрэсліў, што права на медыцынскую дапамогу мае кожны, хто перакрочыў польскую мяжу, таксама нелегалы.
Мяжаtwitter.com/Straz_Graniczna

Намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі паведаміў, што польскія службы аказваюць медыцынскую дапамогу мігрантам, калі яна ім патрэбная. Жаўнеры, паліцыянты і памежнікі, якія служаць на польска-беларускай мяжы навучаныя аказанню першай дапамогі.

Мацей Вонсік(Maciej Wąsik) нагадаў, што ў апошнія месяцы «хуткая дапамога» выязджала да мігрантаў на польскім баку мяжы некалькі сотняў разоў:

- Кожны, хто перакрочыў польскую мяжу, як легальна, так і нелегальна, атрымлівае медыцынскую дапамогу, калі яна яму патрэбная. Нагадваю, цягам некалькіх апошніх месяцаў «хуткая дапамога» выязджала да мігрантаў некалькі сотняў разоў. Мігранты атрымлівалі медыцынскую дапамогу таксама ў шпіталях. Мы аказваем медыцынскую дапамогу кожнаму, каму яна патрэбная.

Цяпер польска-беларускую мяжу з польскага боку ахоўваюць каля 15 тысяч жаўнераў, 4 тысячы памежнікаў і 2 тысячы паліцыянтаў.

Польскае МУС паведамляе, што цягам апошніх дзён міграцыйны ціск знізіўся, і толькі невялікія групы, у асноўным маладых мужчынаў, спрабуюць перасячы мяжу.

IAR/аз

За суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасячы 26 мігрантаў

21.12.2021 09:15
Паводле памежнікаў, гэта найменшая колькасць такіх спроб з пачатку жніўня.

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца

22.12.2021 11:26
Аднак польскія ўлады ні ў якім разе не адмаўляюцца ад будаўніцтва плота на мяжы.