Беларуская Служба

ЗША прызначылі рэкордныя выдаткі на армію

29.12.2021 10:53
Закон аб павелічэнні выдаткаў на войска атрымаў амаль поўную двухпартыйную падтрымку.
Das Kapitol der Vereinigten Staaten ist der Sitz des Kongresses.
Das Kapitol der Vereinigten Staaten ist der Sitz des Kongresses.PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША прызначаць на патрэбы сваёй арміі 770 мільярдаў долараў, чытаем на польскім партале money.pl. Прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў закон, які павялічвае выдаткі на абарону ЗША. Змяненні ў Закон аб нацыянальнай абароне (NDAA) закладваюць павелічэнне вайсковых выдаткаў на 24 мільярды долараў, пра што і прасіў прэзідэнт Байдэн. Тым самым павялічваюцца бюджэты практычна ўсіх відаў Узброеных сілаў ЗША. Законапраект таксама закладае павелічэнне заработнай платы для большасці ваенных на 2,7%.

Закон аб павелічэнні выдаткаў на войска атрымаў амаль поўную двухпартыйную падтрымку. Пярэчанні выказалі выключна лібералы, якія патрабавалі павелічэння выдаткаў на сацыяльныя мэты. Закон быў вынікам кампрамісу паміж усімі палітычнымі сіламі. Аднак супраць яе выказаліся некаторыя ліберальныя чальцы Палаты прадстаўнікоў і 11 сенатараў.

Лібералы выступалі супраць высокіх выдаткаў, якія, па іх ацэнцы, скарачаюць бюджэт на сацыяльныя мэты. Яны таксама выступалі супраць санкцыяў супраць Расіі і Саудаўскай Аравіі, накладзеныя на гэтыя краіны за парушэнні правоў чалавека.

Свае пярэчанні супраць дадзенага законапраекта мелі і некаторыя рэспубліканцы. Кансерватары хацелі ўключыць у яго запіс аб тым, што Кангрэс «страціў давер» да прэзідэнта Джо Байдэна ў сувязі з тым, як адбываўся выхад амерыканскіх войскаў з Афганістана, пісалі на партале money.pl.

эж