Grupa zwolenników prezydenta Donalda Trumpa okupowała Kongres, wchodząc do środka oraz otaczając budynekPAP/EPA/JIM LO SCALZO
Свет трэсла. Гэта было як у Хічкока. Спачатку года адбыўся штурм Капітолія і далей напружанасць толькі нарастала. У тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад Польшчы. Адносіны паміж урадам ПіС і Еўрасаюзам дасягнулі дна ў 2021 годзе. Gazeta Wyborcza публікуе агляд знакавых падзей у свеце, якія адбыліся ў няпростым 2021-ым годзе.
- Дональд Трамп, не здолеўшы змірыцца з паражэннем на выбарах, падбухторваў сваіх прыхільнікаў супраць абранага прэзідэнтам Джо Байдэна. 6 студзеня 2021 года 800 асобаў уварваліся ў будынак Кангрэса, дзе адбывалася фармальнае зацвярджэнне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яны мелі намер не дапусціць прызнання перамогі Байдэна. Адбылася трагедыя, падчас штурму загінулі пяць чалавек.
- Расійскі апазіцыйны актывіст Аляксей Навальны быў арыштаваны ў студзені ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Палітык вяртаўся ў Расею пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў Германіі, дзе аднаўляўся пасля спробы супрацоўнікаў ФСБ забіць яго баявым рэчывам групы «Навічок».
- Адбыўся ваенны пераварот у М'янме 1 лютага 2021 года, менш чым праз 10 гадоў пасля таго, як падзялілі ўладу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Аун Сан Су Чжы і пачалі павольныя рэформы. Захоп адбыўся ў дзень, калі планавалася адкрыццё дэмакратычна абранага парламента. На думку вайскоўцаў, выбары былі сфальсіфікаваныя. Аун Сан Су Чжы зноў стала палітвязнем, Мʼянма закрылася ад свету, а на праціўнікаў хунты абрынуліся крывавыя рэпрэсіі. Больш за 700 чалавек загінулі, некалькі тысяч былі арыштаваныя.
- У Беларусі быў арыштаваны журналіст Анджэй Пачобут і старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс. Яны дагэтуль у турме. Нагадаем, што цяпер у Беларусі 32 супрацоўнікі медыя знаходзяцца ў няволі.
- У маі спецслужбы Беларусі прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб арыштаваць блогера, рэдактара Тэлеграм-канала NEXTA Рамана Пратасевіча, які істотна паўплываў на пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе.
- Пасля 20 гадоў спробаў па ўкараненню дэмакратыі ў Афганістане ўладу захапілі талібы. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн вырашыў вывесці ўсіх амерыканскіх салдат з краіны. У жніўні афганская дзяржава проста распалася без падтрымкі ЗША. 16 жніўня талібы захапілі Кабул. Свет з жахам назіраў, як афганскія мірныя жыхары спрабавалі вылецець з краіны любымі магчымымі метадамі ад адчаю.
- Рэжым Лукашэнкі арганізаваў гібрыдны канфлікт з Еўрасаюзам. Лукашэнка абвясціў, што, як і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, напоўніць Еўропу мігрантамі. Гэта мусіла стаць помстай за санкцыі, уведзеныя Еўропай у сувязі з выбарамі, якія ён сфальсіфікаваў годам раней. На мяжу з Польшчай прыбылі тысячы бежанцаў, прывезеных беларускім рэжымам, у асноўным з Ірака і Афрыкі. Большасць з іх не здолелі трапіць у Германію праз Польшчу, яны сталі закладнікамі ў памежнай зоне. Як мінімум 13 чалавек загінулі ў лясах на памежжы ад холаду, траўмаў, знясілення.
Поўны агляд чытайце на сайце Gazeta Wyborcza.
вх