Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: У 2021 годзе Беларусь падышла да мяжы звышядзернай дзяржавы

01.01.2022 13:22
Ціханоўская – жанчына года. Лукашэнка – першы карупцыянер года.
Аўдыё
  • Падсумаванне 2021 года ад Ул. Падгола
Уладзімір Падгол radyjo.net

Летакі РФ – носьбіты ядзернай зброі сталі рэгулярна лётаць над нашымі галовамі уздоўж мяжы з Украінай, Польшчай і іншымі краінамі ЕЗ.

Лукашэнка і Макей яшчэ галасілі, што папросяць у Пуціна ядзерную зброю, каб палохаць РП і краіны ЭЗ.
А над нашымі галовамі дыктатар падвесіў палітычную ядзерную бомбу – Новую Канстытуцыю, калі яна пачне дзейнічаць, усялякія парасткі дэмакратыі будуць знішчаны і стануць немажлівымі, а ўлада Л і ягонай сям’і набудзе вечнасць па мерках нашага жыцця. Унутры Канстытуцыі ўмантавалі палітычны – ядзерны зарад – Усенародны сход. Ягоныя дэлегаты не абіраюцца народам. Ягоны кіраўнік не абіраецца народам. Паўнамоцтвы прэзідэнта падрэзаны.

Лукашэнка можа быць кім захоча і кіраўніком УСХ і прэзідэнтам і адначасова сядзець на двух крэслах. І тады вырашаецца праблема ягонай прэзідэнткай легітымнасці. Ня хочаце прызнаваць мяне легітымным прэзідэнтам?! Добра буду кіраўніком УСХ

Дарэчы ў праекце Канстытуцыі покуль няма ніякай Саюзнай дзяржавы. І гэта Пуціну з хаўруснікамі не пасуе. Невыпадкова Пуцін накіраваў да нас паслом РФ Грызлова.
Крыху лічбаў года

Ад жніўня 2020 году Польшча прыняла 23 тысячы беларусаў, якіх пераследавалі на радзіме

За кратамі амаль тысяча палітзняволеных

9 жніўня 2021: Я честно сказал, открыто, в отличие от ваших президентов: мы зачистим эту дрянь. Мы ее зачистили и будем чистить.

22 лістапада 2021 г. – «Вырежем всех мерзавцев, которых вы финансировали», «Это не оппозиция – это предатели»
Выезд з РБ па сёння забаронены акрамя студэнтаў, якія вучацца за мяжой і тых хто працуе за мяжой.

Мільёны доз вакцыны калектыўнага Захаду, якія ЕЗ дарыў беларусам уладатрымальнікі РБ не ўзялі. А за кітайскія і вакцыны РФ заплацілі грошы.

Л заявіў, што заходнія вакцыны патрэбны апазіцыянерам каб вакцынавацца, паехаць на Захад, узяць там грошы і інструкцыі ды вярнуцца назад, каб ладзіць пераварот.

І вось вынік. Інфармацыя пра колькасць пенсіянераў стала сакрэтнай. Па неафіцыйнай інфармацыі за пару апошніх месяцаў памерла звыш 30 тысячаў пенсіянераў.

Ціханоўская – жанчына года. Лукашэнка – першы карупцыянер года.

Адным з фактараў карупцыі міжнародная арганізацыя па даследаванню карупцыі прызнала арганізацыю міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай.

Ніхто ня зможа перашкодзіць цараваць Лукашэнку. Калі толькі не Бог і суд у Гаазе.
У РП і Германіі юрысты аформілі паперы і падалі ў пракуратуры, каб наблізіць той суд.

Уладзімір Падгол

Слухайце аўдыё!

Самыя яскравыя цытаты Лукашэнкі ад Уладзіміра Падгола

25.12.2021 09:17
У далучаным гукавым файле палітычны аглядальнік каментуе агучаныя цытаты.

Gazeta Wyborcza: Свет трэсла. Гэта было як па Хічкоку

30.12.2021 13:02
Выданне публікуе агляд знакавых падзей у свеце, якія адбыліся ў няпростым 2021-ым годзе.

П. Усаў: Пазітыў 2021 году – зняцце ружовых акуляраў у дачыненні да Масквы

30.12.2021 17:56
Палітолаг кажа, што 2021 год стаў адным з самых змрочных у гісторыі Беларусі.