Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы: Мы разумеем Расію лепш, чым нашы заходнія партнёры

12.01.2022 09:31
У інтэрв'ю, апублікаваным у сераду, міністра замежных спраў спыталі, між іншым, пра важнасць рэалізацыі «Nord Stream 2» для Еўропы.
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

-«Паўночны паток-2» не толькі экспартуе газ, але і экспартуе расійскую дзелавую культуру. Мы ў Польшчы ведаем і разумеем Расію лепш, чым нашы партнёры, саюзнікі і сябры на Захадзе, – заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Збігнеў Раў у інтэрв’ю «Gazeta Polska».

У інтэрв'ю, апублікаваным у сераду, міністра замежных спраў спыталі, між іншым, пра важнасць рэалізацыі «Nord Stream 2» для Еўропы.

-Я заўсёды імкнуся звяртаць увагу на тое, што «Паўночны паток-2» не толькі экспартуе газ, але і экспартуе расійскую дзелавую культуру. Гэта бачна па дзелавых сувязях уплывовых людзей нямецкай палітычнай эліты, як у Аўстрыі, так і ў меншай ступені ў Францыі. Тут можна ўбачыць даволі шмат залежнасцяў», – сказаў Раў.

Адказваючы на пытанне, ці паказалі апошнія паўгода, што менавіта польская перспектыва аказалася больш дакладным дыягназам, калі гаворка ідзе пра паводзіны Расіі, ён адказаў: «Мы ў Польшчы ведаем і разумеем Расію лепш, чым нашы партнёры, саюзнікі і сябры з Захаду».

Ён дадаў, што «нават з гістарычнага пункту гледжання нам, тут, у Польшчы, цяжка калі-небудзь памыліцца адносна Расіі».
На пытанне, ці будзе Расія нападаць на Украіну, кіраўнік МЗС падкрэсліў, што адказная палітыка зводзіцца да падрыхтоўкі да любой сітуацыі.

-Я б сказаў так: у НАТА ёсць тыя, хто прадбачыць наступствы, якія чакаюць Расію пасля магчымага нападу на Украіну. Санкцыі і падобныя інструменты. Ёсць і тыя, хто лічыць, што не толькі трэба загадзя ведаць, якія наступствы будуць, але іх таксама добра прадухіліць. Напрыклад, умацоўваючы ўсходні фланг НАТА ваенным шляхам, рознымі спосабамі аказваючы падтрымку Украіне, – указаў міністр.

Ён падкрэсліў, што «абодва падыходы рэалізуюцца, але дыскусія зводзіцца да таго, чаго павінна быць больш».

ав