Беларуская Служба

Прайшоў роўна год з таго часу, калі на радзіму вярнуўся Аляксей Навальны

17.01.2022 13:13
У Расіі пашыраюцца рэпрэсіі супраць яго паплечнікаў, а нават тых, хто публічна заяўляе, што не лічыць яго злачынцам.
Алексей НавальныйФото: Gregory Stein/Shutterstock

У Расіі амаль няма апазіцыянераў – піша Gazeta Wyborcza. Прайшоў роўна год, як на радзіму вярнуўся самы вядомы расійскі апанент Уладзіміра Пуціна Аляксей Навальны. За гэты час улады ў значнай ступені здолелі нейтралізаваць актывіста апазіцыі, пасадзіўшы яго як мінімум да жніўня 2023 года ў турму, дзе замест палітычнай дзейнасці ён цяпер займаецца... шыццём вопраткі.

У той жа час у краіне пашыраюцца рэпрэсіі супраць яго паплечнікаў, прыхільнікаў і нават тых, хто публічна заяўляе, што не лічыць яго злачынцам. Таму мінулы год стаў часам вымушанай эміграцыі людзей, звязаных з Аляксеем Навальным, у асноўным у Літву і Грузію. Актывісты, якія засталіся ў Расіі, падвяргаюцца, калі нават не затрыманням, то прынамсі істотным перашкодам з боку ўладаў, якія ўсімі даступнымі спосабамі стараюцца перашкодзіць іх дзейнасці.

У сваю чаргу, Федэральная служба фінансавага нагляду абвясціла ў пятніцу, што ў спіс асоб, якія лічацца датычнымі да экстрэмісцкай або тэрарыстычнай дзейнасці, унесеныя паплечнік Навальнага Леанід Волкаў і былы дырэктар неіснуючага ўжо Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў. Апроч прысваення такога «статусу», улады заблакавалі банкаўскія рахункі актывістаў апазіцыі.

Пераследу падвяргаюцца нават тыя расіяне, якія публічна проста праяўляюць цікавасць або сімпатыю да прадстаўнікоў апазіцыі або заяўляюць, што ўлады парушаюць іхныя правы.

нг