Беларуская Служба

Журналіст Rzeczpospolita Ежы Гашчынскі: Мы прайграем. Вайна ў нашай частцы свету рэальная

21.01.2022 13:16
Пуцін яшчэ не пачаў дзейнічаць, а ўжо даведаўся, што Захад настолькі раз'яднаны, што ад абвешчаных мегасанкцый не так шмат засталося.
     ,    .     ,   ,  .
“Расія не мае вялікага эканамічнага патэнцыялу, але мае вялікую рашучасць. Яна гатовая ісці на ахвяры, Захад хоча міру”, падкрэслівае Гашчынскі.Sergei Karpukhin / TASS / Forum

Журналіст выдання Rzeczpospolita Ежы Гашчынскі разважае пра пагрозы з боку Расіі і рэакцыю заходніх дзяржаў на гэта.

Пасля пятнічных перамоваў кіраўнікоў амерыканскай і расійскай дыпляматый у Жэнэве няма ніякіх прыкмет таго, што гэтая сустрэча Блінкена і Лаўрова стала б прарывам.

Ежы Гашчынскі піша, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін прывёў у гатоўнасць вялікую баявую машыну не толькі на мяжы з Украінай, дзе знаходзяцца дзясяткі тысяч расійскіх салдат.

Гэта сігнал: я магу нанесці шкоду вашым інтарэсам. А Стары Захад разважае, што для нашага ж дабра трэба змірыцца з адраджэннем Расійскай імперыі і падзелам на сферы ўплыву.

«Расія не мае вялікага эканамічнага патэнцыялу, але мае вялікую рашучасць. Яна гатовая ісці на ахвяры, Захад хоча міру», – падкрэслівае Гашчынскі.

Аднак дʼябал хаваецца ў двух пытаннях: што такое ўварванне і на якія мегасанкцыі дамовяцца ўсе заходнія краіны з НАТА і ЕС. І з гэтым ёсць праблема. Гэта пацвердзіў Байдэн у сераду на прэс-канферэнцыі ў канцы свайго першага года знаходжання на пасадзе ў Белым доме. Невялікае ўварванне не пераканае ўсіх саюзнікаў увесці мегасанкцыі. Колькі крокаў трэба зрабіць Пуціну, каб на іх адпаведна адрэагавалі? Толькі калі расіяне на танках увойдуць у Кіеў? Калі няма рэакцыі на невялікае ўварванне, яно можа хутка перарасці ў маштабную вайну.

Пуцін гадамі рыхтаваўся да канфрантацыі, інвеставаў у ўзбраенне і армію, назапашваючы валютныя рэзервы, нават мегасанкцыі могуць яго не напалохаць. Да таго ж спіс гэтых патэнцыйных санкцый становіцца ўсё меншым, бо як пераканаць выбаршчыкаў несці выдаткі за разрыў кантрактаў з Крамлём з-за далёкай Украіны? Нам патрэбны расійскі газ і расійская нафта, і расійскі рынак тавараў для нашай прамысловасці. Ці сапраўды трэба адключаць Расію ад сістэмы фінансавых аперацый SWIFT? Такія галасы мы чуем кожны дзень з розных еўрапейскіх краін.

Журналіст піша, што знайшоў свой тэкст дзесяцігадовай даўніны: «Маскве дазволена шмат: пагражаць, абвінавачваць, і многія краіны NATO ў асноўным клапоцяцца пра дабрабыт, не хочуць яе раздражняць». За дзесяцігоддзе мы мала чаму навучыліся, канстатуе журналіст выдання Rzeczpospolita Ежы Гашчынскі.

вх