Амерыканцы хочуць пашырыць сваю ваенную прысутнасць у Еўропе, у краінах, якія з’яўляюцца вонкавымі дзяржавамі паўночна-атлантычнага альянсу на ўсходзе Еўропы – піша выданне Rzeczpospolita. Гэта адваротная рэакцыя, чым то, чаго дабіваўся Уладзімір Пуцін, патрабуючы гарантый бяспекі і вываду амерыканскіх войскаў з Еўропы.
«Мы працягваем дыпламатычныя перамовы, але пры гэтым канцэнтруем увагу на ўмацаванні нашай абароны і збудаванні патэнцыялу адпужвання», – заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Праўда, пасля гутаркі з міністрам замежных спраў Расіі Лаўровым ён адзначыў, што няма ўжо надзеі дамовіцца з Расіяй. Вашынгтон рашыўся паказаць рашучасць захаду не толькі ў санкцыйнай палітыцы, але і ваенным спаборніцтве. Выданне нагадвае, што гонка ўзбраенняў, якую распачаў у 80-ыя гады Рональд Рэйган, у вялікай ступені прычынілася да развалу Савецкага Саюза.
ЗША плануюць аказаць ваенную падтрымку Украіне, у тым ліку ў патэнцыйнай партызанскай вайне з расійскімі войскамі. Брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан перасцярог Пуціна, што Украіна можа стаць для яго другой Чачэніяй – доўгатрывалым, крывавым і балючым канфліктам, паколькі ўкраінцы будуць змагацца за сваю зямлю.
Аб тым, што сітуацыя сур’ёзная, сведчыць рашэнне ЗША і Вялікабрытаніі аб эвакуацыі з Украіны дыпламатаў і тэхнічнага персаналу. На такі крок пакуль што не рашыўся Еўрасаюз, каб не выклікаць панікі.
нг