Падчас перамоваў Байдэна з еўрапейскімі лідарамі было дамоўлена, што пагрозам Крамля саступак не будзе. Нават калі б гэта скончылася вайной – вызначыла газета Dziennik Gazeta Prawna ў дыпламатычных крыніцах.
Па выніках перамоваў у фармаце ЗША плюс Польшча, Францыя, Германія, Італія, Велікабрытанія і прадстаўнікі інстытутаў ЕС і НАТА, мяркуецца, што Вашынгтон узмацніў пазіцыю супраць пагроз Крамля. У мінулую сераду Джо Байдэн лавіраваў, каментуючы сітуацыю ва Украіне. Цяпер ён дае зразумець Расеі, што ніякіх саступак на шантаж не будзе.
– Адбываецца выразная змена амерыканскай пазіцыі. Джо Байдэн бярэ прыклад з амерыканскіх палітыкаў, якія адназначна не паддаваліся ціскам Расіі, кажа выданню польская дыпламатычная крыніца, якая ведае падрабязнасці перамоваў прэзідэнта ЗША з еўрапейскімі лідарамі. – Для іх сітуацыя ва Украіне – гэта баявое хрышчэнне. Адступаць яны не збіраюцца, – дадае ён. Як сцвярджае суразмоўца DPG, ва Уладзіміра Пуціна ёсць шанец адысці з гонарам, але не атрымаўшы ніякіх саступак. – Калі ён гэтага не зробіць і ўдарыць па Украіне, ён рызыкуе страціць тое, што гадамі будаваў у Расіі. Лічыцца, што Пуцін пераўзышоў стаўкі,- перакананы польскі дыпламат.
Расея чакае пісьмовага адказу ЗША на два праекты пагадненняў аб новай форме бяспекі ў Еўропе, якія яна накіравала ў Брусель і Вашынгтон у сярэдзіне снежня. Былі, між іншым высунуты патрабаванні вывесці амерыканскія войскі з усходняга флангу NATO і закрыць дзверы Альянсу для Украіну. Сёння ўжо вядома, што ні адзін з пастулатаў не будзе выкананы.
яс