Беларуская Служба

Вялікабрытанія, Польшча і Украіна могуць стварыць альянс

31.01.2022 15:13
Галоўная задача новай дамовы – процідзеянне расійскай пагрозе і сумесная праца дзеля будучыні еўрапейскай бяспекі.
       ,
Украінскі вайсковец правярае абстаноўку на пазіцыях на перадавой, непадалёку ад падкантрольнага прарасійскім баевікам горада ДанецкаPAP/EPA/STAS KOZLYUK

Новы саюз злучыць Вялікабрытанію, Польшчу і Украіну? Аб планах яго стварэння распавядае ўкраінская рэдакцыя ВВС. Бакі павінны ўзгадніць дэталі дамовы, піша партал niezalezna.pl.

На гэтым тыдні можа з'явіцца новы ахоўны і палітычны альянс, які звяжа Вялікабрытанію, Польшчу і Украіну. Крыніцы ВВС кажуць, што прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан можа прыехаць у Кіеў. Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў аўторак наведае сталіцу Украіны. BBC кажа, што гэта можа быць звязана з абʼявай аб стварэнні новага альянсу.

- Мы сурʼёзна працуем над гэтым варыянтам, але перамовы ідуць, дамаўляемся аб дэталях, – паведаміла крыніца ў Апараце прэзідэнта Украіны.

Галоўная задача новай дамовы – процідзеянне расійскай пагрозе і сумесная праца дзеля будучыні еўрапейскай бяспекі, піша ВВС. Новы альянс ствараецца на фоне ўзмацнення пагрозы на ўкраінскіх межах і паставак зброі Украіне з боку Вялікабрытаніі.

Першай пра новы альянс загаварыла міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас 21 студзеня ў Аўстраліі. Украіна ініцыявала новы фармат супрацоўніцтва ў пачатку снежня. Гэта павінна быць часткай стратэгіі малых саюзаў, такіх як Люблінскі трохкутнік (Польшча, Літва, Украіна).

ав

Беларусы, украінцы і палякі пратэставалі перад генконсульствам Беларусі ў Беластоку

31.01.2022 14:24
Перад генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь сабралася амаль паўсотні людзей.