Газета Rzeczpospolita піша, што падчас сустрэчы ў Маскве Уладзімір Пуцін абяцаў Эмуньюэлю Макрону вывесці расійскія войскі з Беларусі. Акрамя таго, расійскі лідар сказаў, што Масква не будзе праводзіць вучэнняў ля межаў з Украінай. Пасля сустрэчы Пуцін-Макрон частка аглядальнікаў назвала адным з галоўных яе вынікаў магчымую дээскалацыю сітуацыі вакол Украіны.
Неафіцыйная інфармацыя, датычная Беларусі і Украіны, выйшла з французскага боку, ад аднаго з членаў французскай дэлегацыі, якая была на перамовах у Маскве. СМІ нагадваюць, што перамовы расійскага і французскага прэзідэнтаў працягваліся шэсць гадзін. Пры гэтым агенцтва Reuters паведаміла, што яму не ўдалося пацвердзіць згаданай неафіцыйнай інфармацыі ў расійскага боку. Афіцыйна прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што паведамленне пра нібыта абяцанне Масквы «недакладна зразумелі», паведамляе газета Rzeczpospolita.
вс