Беларуская Служба

«Пасля 2020 году вучэнні з удзелам расійскай арміі прынялі сістэмны характар»

10.02.2022 07:31
«Вучэнні адбываюцца на фоне тэрору і палітычных рэпрэсій, якія лукашысцка-пуцінская банда праводзіць больш года».  
Аўдыё
  • «Вучэнні адбываюцца на фоне тэрору і палітычных рэпрэсій, якія лукашысцка-пуцінская банда праводзіць больш года»
Rosyjski system S-400 Triumf
Rosyjski system S-400 TriumfShutterstock.com / Kuleshov Oleg

10 лютага пачаліся беларуска-расійскія вучэнні «Саюзная рашучасць». Супольныя манеўры армій Лукашэнкі і Пуціна, а таксама канцэнтрацыя расійскіх войск на мяжы з Украінай прымусілі хвалявацца не толькі суседзяў, але і агулам міжнародную супольнасць. Гэтая тэма закраналася ў тым ліку ў перамовах з Уладзімірам Пуціным падчас візіту прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона ў Маскву. Беларуская ж дэмакратычная супольнасць у сувязі з уводам вялікай колькасці расійскіх войск у адкрытую гаворыць пра акупацыю Беларусі.

Пасля 2020 году манеўры з удзелам расійскай арміі прынялі сістэмны характар, зазначае наш суразмоўца, беларускі палітык і грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык. «Вучэнні адбываюцца на фоне тэрору і палітычных рэпрэсій, якія лукашысцка-пуцінская банда праводзіць больш года», – кажа ён.

З Вячаславам Сіўчыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл