Таксама яго дзейнасць была звязана з арганізацыяй «сустрэч» перад дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, піша dziennik.pl.
Украінскія службы сцвярджаюць, што мужчына планаваў тэракт у Кіеве і ўжо набыў для гэтага транспартны сродак, лёгкаўзгаральныя рэчывы і піратэхніку. Яго затрымалі пры спробе падпаліць машыну каля будынка адной з кіеўскіх грамадскіх арганізацый.
Паводле СБУ, перад затрыманым была таксама задача запалохваць прадстаўнікоў СМІ і замежнікаў. Дзеля гэтага ён размяшчаў каля іх кватэр у Кіеве пагрозлівыя і правакацыйныя надпісы, распаўсюджваў ілжывыя паведамленні пра мініраванне.
СБУ выявіла, што зламыснік датычны і да арганізацыі несанкцыянаваных мітынгаў каля замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў, удзельнікі якіх выкарыстоўвалі «дэструктыўную агітацыю».
«Папярэдняя інфармацыя паказвае на тое, што дзеянні агента былі накіраваныя на тое, каб ускалыхнуць унутрыпалітычную сітуацыю ва Украіне і дыскрэдытаваць нашу краіну ў вачах краін ЕС і беларускіх грамадзян», – напісана ў прэс-рэлізе.
СБУ паведаміла, што агент быў завербаваны праз мэсэнджар Telegram, за сваю дзейнасць ён атрымліваў узнагароду з-за мяжы на банкаўскую карту. Вядуцца следчыя мерапрыемствы.
вх