Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі: Калі хочаш міру, трэба рыхтавацца да вайны

14.02.2022 16:22
Маравецкі сказаў, што Польшча рыхтуецца прыняць уцекачоў з Украіны.
C ,  Maxar Technologies,           , , 10  2022 .
Cпадарожнікавы здымак, зроблены Maxar Technologies, паказвае вайсковае жыллё і палявы шпіталь на аэрадроме Зяброўка каля Гомеля, Беларусь, 10 лютага 2022 г. PAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

«Мы ўсе спадзяемся мірных рашэнняў, але мы ведаем, што калі хочацца міру, то трэба рыхтавацца да вайны», – ацаніў у інтэрвʼю «Sieci» прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.
На пытанне, ці перадае Польшча зброю Украіне, кіраўнік урада адказаў, што так, аналагічна Вялікабрытаніі і ЗША. «Мы перадаем абарончую зброю, каб наш сусед мог абараніцца ад расійскай агрэсіі», – сказаў gрэм'ер-міністр тыднёвіку «Sieci».

Ён падкрэсліў, што ўсе мы спадзяемся на мірныя рашэнні, але ўсе мы ведаем, што калі хочаш міру, трэба рыхтавацца да вайны. «Чым лепш будуць узброены Польшча і ўсходні фланг NATO, а таксама Украіна, тым менш будзе апетыт Крамля да нападу і знішчэння памкненняў суверэнных дзяржаў. Гэта наш адказ, які таксама адлюстраваны ў падрыхтаваным віцэ-прэмʼерам Яраславам Качыньскім Акце аб абароне айчыны, які павінен радыкальна павялічыць наш ваенны і абаронны патэнцыял», – сказаў прэмʼер-міністр.

Маравецкі сказаў, што Польшча рыхтуецца прыняць уцекачоў з Украіны.

«Мы рыхтуем лагістыку, каб любыя магчымыя міграцыйныя перамяшчэнні такога тыпу максімальна паглыналіся Польшчай. Але мы таксама адправілі канвой ва Украіну, таму што ў такіх сітуацыях першым этапам зʼяўляюцца ўнутраныя міграцыі, дзе таксама патрэбныя кантэйнеры, ложкі, прадметы першай неабходнасці, каб людзі, выгнаныя з дамоў або тыя, хто ўцякае ад вайны, маглі знайсці прытулак», – дадаў Маравецкі.

ав