Беларуская Служба

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку

17.02.2022 14:32
Беларусі мысляр філосаф Уладзімір Мацкевіч галадаў 16 дзён. З аўторка 15 лістапада Мацкевіч адмовіўся і ад прыёму вады.
Mackiewicz, znany białoruski filozof i współpracownik mediów niezależnych, został zatrzymany w sierpniu ubiegłego roku.
Mackiewicz, znany białoruski filozof i współpracownik mediów niezależnych, został zatrzymany w sierpniu ubiegłego roku.MAREK BEREZOWSKI/REPORTER

У чацвер 17 лютага філосаф спыніў галадоўку. У яго падтрымку выказалася мноства людзей у Беларусі ды ў Еўропе.

Увечары 3 лютага палітвязень пачаў галадоўку, патрабуючы змены меры стрымання на не звязаную са зняволеннем, завяршэння следства па справе і прызначэння даты суда. 15 лютага Мацкевіч перайшоў да «сухой галадоўкі». Сёння філосаф спыніў галадаванне. Гэта пацвердзіла ягоная жонка Святлана Мацкевіч.

- На дадзены момант у нас ёсць інфармацыя аб тым, што галадоўка прыпыненая, але больш інфармацыі аб тым, чаму і як, у нас няма, таму што нашага лекара не пусцілі, што мы чакаем адваката.

Пазней адвакат перадаў словы Уладзімір Мацкевіча, што «справа зрушылася з мёртвай кропкі». Палітвязень патлумачыў, чаму скончыў галадоўку.

«Учора я пачаў адключацца. Сусед выклікаў урачоў, рабілі кропельніцу. Пасля працэдуры была сустрэча са следчым, з якой я заключыў, што справа зрушылася з мёртвай кропкі. Я спыніў галадоўку і ўвечары каля 19.00 напісаў заяву. Спадзяваюся, што аднаўляць не давядзецца», — перадаў словы палітвязня ягоны адвакат.

Пасля пачатку пратэстаў Уладзімір Мацкевіч - рабіў тое, што і належыць мысляру  - далучыўся да руху падворкаў, дзе праводзіўся лекцыі па філасофіі для тамтэйшых жыхароў.  За выканання свайго грамадзянскага доўгу рэжым кінуў яго за краты, абвінаціўшы ў арганізацыі пратэстаў. 

Ніякіх следчых дзеянняў з імі не праводзілася, таму філосаф пачаў дамагацца ад уладаў правядзенне следства, або прызначэнне даты суда. У аўторак у Варшаве прайшла прэсавая канферэнцыя, падчас якой прагучалі словы ў падтрымку мысляра. Сустрэчу зладзіў Беларускі цэнтр салідарнасці.

Сітуацыя, што склалася з Уладзімірам Мацкевічам абсалютна непрымальная, перакананыя дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

- Цяпер паўстае пытанне: колькі можна? Ён дамагаецца, каб справу перадалі ў суд. Яго цяпер проста трымаюць за кратамі, следчы нічога не робіць. Допытаў няма. Ён проста сядзіць, гэта можа цягнуцца не вядома колькі. Не вядома калі перастане. Гэта поўная адсутнасць закону. Я далучаюся да заклікаў, каб спыніць катаванні. Гэты чалавек можа памерці!

Дырэктар Цэнтру Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі падкрэсліў, што рашэнне Уладзіміра – гэта вельмі мужны крок.

- Я быў сам сведкам, гэта жудасная справа – галадоўка. Ён прыняў рашэнне свядома, яго чакаюць далейшыя катаванні ў турме, хаця б прымусовае кармленне. Гэты чалавек, патрабуючы абвінавачанне ды суд, і так зрабіў вялізны крок. Таму што з пункту гледжання міжнароднага права, ані лукашэнкаўскі суд, ані яго «законы» не даюць права судзяць яго за патрабаванні выкананні базавых міжнародных правоў. Яго згода на суд ёсць дэманстрацыяй таго, што ён не баіцца стаць перад іх «судом».

Прадстаўнік маршалка Сената ды фонду Polonia Union Чэслаў Скаржыньскі выказаўся ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча ды нагадаў, што ўжо амаль год незаконна ўтрымліваюцца ў турме актывісты польскай меншасці ў Беларусі Анжаліка Борыс Ды Анджэй Пачобут

- Сярод палітвязняў апынуўся таксама філосаф Уладзімір Мацкевіч, вольна мыслячы чалавек. Гэта сведчыць пра тое, што цяперашні рэжым імкнецца кінуць за краты кожнага вольна думаючага чалавека, да выкаранення свабоды думкі. Сёння мы кажам пра Уладзіміра Мацкевіча. Не забывайма таксама пра нашых суайчыннікаў – Анджэя Пачобута ды Анжаліку Борыс, якія амаль год трымаюць у турме, таксама не вядзецца ніякіх следчых дзеянняў у дачыненні да іх, няма судовага працэсу (не кажучы пра яго законнасць), людзі проста ўтрымліваюцца ў турме.

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку, паколькі «справа зрушылася з мёртвай кропкі». Адвакат перадаў словы палітвязня.

Юры Ліхтаровіч