Беларуская Служба

Журналіст Rzeczpospolita Енджэй Бялецкі: Пуцін робіць вялікі крок да вайны

22.02.2022 14:15
Кіраўнік Расіі Пуцін падпісаў указы аб прызнанні суверэнітэту сепаратысцкіх фармаванняў на Усходзе Украіны – так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Гэтая тэма на першых старонках усіх медыя.
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Выданне Rzeczpospolita публікуе меркаванне журналіста Енджэя Бялецкага (Jędrzej Bielecki), што гэта вялікі крок да вайны.

Наступствы рашэння Уладзіміра Пуціна, прынятага ў панядзелак вечарам, разнастайныя. Аднак галоўнае – гэта ўтапленне мінскіх пагадненняў. Пагадненні, заключаныя ў 2014 і 2015 гадах, так і не былі рэалізаваныя, бо Масква і Кіеў іх трактавалі па-рознаму. Аднак яны былі адзіным узроўнем перамоваў у межах т.зв Нармандскага фармату. Цяпер такой магчымасці няма, бо сутнасць пагадненняў заключалася, з аднаго боку, у вяртанні ўкраінцамі кантролю над страчанымі тэрыторыямі, а з іншага – у прадстаўленні ім аўтаноміі, у тым ліку ў тым, каб паўплываць на стратэгічныя рашэнні Кіева.

Невядома, у якіх рамках далей будуць ісці дыпламатычныя перамовы.

Верагодна, Пуцін у адказ на ​​просьбы самаабвешчаных уладаў ЛНР і ДНР увядзе туды расійскія войскі. Паколькі Захад не прызнае незалежнасць гэтых тэрыторый і лічыць, што яны фармальна ўваходзяць у склад Украіны, варта расцаніць такі крок Крамля як акт агрэсіі і ўвесці санкцыі супраць Масквы.

Але гэта закрывае шлях да далейшых перамоваў. Калі ж устрымацца ад санкцый гэта паўплывае на аўтарытэт трансатлантычнай супольнасці.

Увод расійскіх войскаў у абедзве самаабвешчаныя рэспублікі таксама радыкальна павышае рызыку прамога супрацьстаяння Расіі і Украіны, што можа перарасці ў маштабную вайну. Дагэтуль Крэмль заяўляў, што не мае дачынення да сепаратыстаў, што было своеасаблівай мерай бяспекі на выпадак, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю.

Ёсць надзея, што перад магчымай сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам Уладзімір Пуцін хоча ўзмацніць інструменты ціску, каб прымусіць Захад пайсці на саступкі, што тычыцца блакавання дарогі Украіне ў NATO і па-ранейшаму разлічвае на дыпламатычнае вырашэнне спрэчкі. Але шанцы пазбегнуць вайны такім чынам невялікія.

вх