Беларуская Служба

Кіраўнік польскага Інстытуту міжнародных спраў: Мэта Пуціна – даказаць, што Украіна частка рускага міру

23.02.2022 13:43
«Нямеччына павінна чынна падтрымаць Украіну, а Польшча павінна нагадваць пра гэта».
.
Данбас. Ілюстрацыйны здымакфота: Vittorio Nicola Rangeloni/Shutterstock

Калі Захад не прызнае, што Украіна з'яўляецца часткай рускага міру, Крэмль прывядзе яе да спусташэння, – кажа ў інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna кіраўнік польскага Інстытуту міжнародных спраў Славамір Дэмбскі.

«Мэта Пуціна – не перасунуць мяжу на 50 км у той ці іншы бок. Яго мэта – даказаць, што Украіна зʼяўляецца часткай рускага міру. Трэба падкрэсліць, што Пуціна не цікавіць міжнароднае права, ён хоча мяняць яго сілай. Мы выйшлі за дужкі таго, што дапушчальна ў цывілізаваным свеце», – заявіў эксперт.

Кіраўнік Інстытуту міжнародных спраў лічыць, што роля Польшчы ў канфлікце Захада з Расіяй заключаецца ў тым, каб мабілізаваць міжнародную супольнасць, каб сфармуляваць жорсткі адказ на парушэнне міжнароднага права і нормаў.

Славамір Дэмбскі лічыць, што менавіта Нямеччына нясе за гэтую сітуацыю велізарную адказнасць. «Апошнія 20 гадоў яны інвеставалі ў Расію, будавалі газаправоды, тлумачачы, што гэта стане ўмацаванне дэмакратыі з дапамогай гандлю. Каб кампенсаваць свой удзел у разбурэнні парадку і бяспекі ў Еўропе, Нямеччына павінна чынна падтрымаць Украіну, а Польшча павінна нагадваць пра гэта».

«Мы, як дзяржава ўсходняга флангу НАТА, будзем абараняць Нямеччыну і іх святы спакой. Калі немцы самі не хочуць абʼядноўвацца, то яны павінны дапамагчы зрабіць гэта саюзнікам. Тое ж самае тычыцца, зрэшты, і амерыканцаў. У амерыканцаў на складах стаяць некалькі тысяч танкаў. Гэта не новыя танкі, але значна лепшы, чым нашы Т-72. Навошта ім стаяць у Тэхасе? Амерыканцы павінны разгледзець магчымасць перадачы гэтых танкаў Польшчы», – заявіў у інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna кіраўнік польскага Інстытуту міжнародных спраў Славамір Дэмбскі.

эж

Журналіст Rzeczpospolita Енджэй Бялецкі: Пуцін робіць вялікі крок да вайны

22.02.2022 14:15
Кіраўнік Расіі Пуцін падпісаў указы аб прызнанні суверэнітэту сепаратысцкіх фармаванняў на Усходзе Украіны – так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Гэтая тэма на першых старонках усіх медыя.

Захад уводзіць санкцыі супраць Расіі

23.02.2022 12:12
Адной з больш балючых для Масквы з’яўляецца прыпыненне сертыфікацыі газаправоду Nord Stream 2.