Беларуская Служба

Палітык: Пуцін апантаны ідэяй пабудовы трэцяй імперыі

24.02.2022 15:38
Павел Коваль перакананы, што НАТА мусіць пераасэнсаваць сваю палітыку бяспекі і неадкладна пабудаваць пастаянныя базы НАТА на ўсходнім флангу альянсу. 
Paweł Kowal tłumaczył, że pomoc Ukrainie leży w naszym interesie
Paweł Kowal tłumaczył, że pomoc Ukrainie leży w naszym interesiePR

Польскія эскперты перакананыя, што Пуцін вядзе гульню, каб змяніць уладу ва Украіне, плануе паставіць марыянеткавага прэзідэнта, урад і падпарадкаваць сабе гэтую краіну, як і Беларусь.

Сярод прыхільнікаў гэтага меркавання былы міністр замежных справаў Польшчы, палітолаг, гісторык  Павел Коваль.

Я ўжо даўно пра гэта гавару, што Пуцін апантаны ідэяй пабудовы трэцяй імперыі, марыць быць як Раманавы, а потым як Сталін. Дарэчы, ён аб гэтым і сказаў у звароце да народу 21 лютага. Пуцін, відавочна, шалёны, сітуацыя нагадвае сітуацыю пачатку Другой Сусветнай вайны. Пуцін распачаў бамбардзіроўку аб'ектаў на тэрыторыі ўсёй Украіны, распачаў сухапутнае наступленне. Нам неабхода засвоіць новую міжнародную сітуацыю, пры гэтым свет падзяліўся на тых, хто падтрымлівае Пуціна, і тых, хто падтрымлівае свабоду.

Коваль перакананы, што НАТА мусіць пераасэнсаваць сваю палітыку бяспекі і неадкладна пабудаваць пастаянныя базы НАТА на ўсходнім флангу альянсу. 

- Нам неабходна ўсвядоміць, што сёння — украінцы, а заўтра — грузіны і малдаване. Гэтыя краіны, на маю думку, знаходзяцца у сур'ёзнай пагрозе ад Пуціна, і яны выступаюць у абарону нашых інтарэсаў, карацей, яны адтэрміноўваюць той момант, калі Пуцін хацеў бы напасці на нас. Бо, паглядзіце, што ён цяпер робіць: гэта кібератакі на стратэгічную інфраструктуру. І падобнага будзе ўсё больш. Гэта страшна небяспечна. Важна, каб украінцы абараняліся і каб атрымалі ад нас падтрымку. Ім патрэбна ведаць, што яны частка Захаду. Мы мусім увесці санкцыі і прыняць станоўчую праграму. Станоўчая праграма, на маю думку, гэта адкрытыя дзверы ў НАТА і Еўрапейскі Саюз для Украіны, Грузіі і Малдовы. Важна, каб яны цяпер пра гэта пачулі. Гэта ключавы момант. Ад паводзінаў украінцаў будзе залежаць, ці Пуцін усталюе свой урад. Я лічу, што ўкраінцы будуць доўга адбіваць наступ і Пуцін паламае свае зубы аб Украіну. У Пуціна няма рэсурсаў, каб захапіць Украіну і паставіць свой урад. Ключавым момантам з'яўляецца хуткая рэакцыя Захаду і хуткая рэакцыя польскіх уладаў, таму што гэта тычыцца таксама нашай бяспекі.

Што павінны зрабіць польскія ўлады? Павел Коваль адзначае, што найперш польскае кіраўніцтва мусіць спыніць спрэчкі з кіраўніцтвам Еўрасаюза і стаць у адзін шэраг з заходнімі краінамі.

- Спыніць размовы пра тое, што Вашынгтон ці Брусель нясуць пагрозу польскаму суверэнітэту. Сёння ўжо кожны бачыць адкуль ідзе пагроза для нашай незалежнасці. Па-другое, поўная палітычная мабілізацыя. Дональд Туск  павінен быць запрошаны ў Раду нацыянальнай бяспекі, бо ў яго шырокія кантакты ў Еўрасаюзе. Канец сваркам, канец сяброўству з Орбанам і Ле Пен. Кожны, хто сёння падтрымлівае Пуціна, мусіць быць ізаляваны. Мы, апазіцыя, заяўляем, што гатовыя стварыць адзінае нацыянальнае дзеянне. Гэта патрэбна  палякам, каб ведалі, што мы ў адной камандзе.

Ці лідары заходніх краін, у прыватнасці Францыі і Нямеччыны, гатовыя прыняць Украіну у ЕС і НАТА?

- Патрэбна, каб польскія палітыкі паехалі ў Францыю і Нямеччыну і пераконвалі, што гэта неабходна зрабіць, што гэта наша мэта. У гэты час грамадствы прозаходніх былых савецкіх рэспублік павінны атрымаць знак, што яны ўжо частка Захаду. Яны прымалі ўдзел у шматлікіх місіях НАТА, гаворка пра украінцаў і грузінаў. Цяпер прыйшла чарга, каб бы дапамаглі: размова не пра войска, нам трэба паказаць, што у іх ёсць перспектыва далучэння, і дапамагаць іншымі магчымымі спосабамі.

А самі ўкраінцы чакаюць, што Захад увядзе супраць Расіі "разбуральныя санкцыі".

- Адмежаванне ад банкаўскай сістэмы SWIFT было б балючым амаль для кожнага грамадзіна Расіі. Гэта магло б пазбавіць Пуціна самаўпэўненасці, якую ён выбудоўвае на аснове гістарычных міфаў і прадае расійскаму народу. Мусіць быць жорсткі ўдар ў бліжайшае атачэнне Пуціна - у бяспеку іх бізнэсу, дамоў на Захадзе. Трэба іх пазбавіць доступу да гэтага. Сёння адной з рэальных сіл, якая можа прыпыніць Пуціна, гэта яго бліжэйшае атачэнне, бо на іх распаўсюджваецца рызыка, што яны і іх родныя не змогуць карыстацца сваімі грашыма.

"Нам неабходна менавіта такім чынам удзельнічаць у гэтай палітычнай гульні, бо, верагодна, Пуцін шалёны, як і Гітлер у 1939 г. Дыпламатычныя перамовы з Пуціным сёння немагчымыя. Уся інфармацыя, якая паступае ад людзей, што гутарылі з ім ў апошні час, паказвае на яго нерацыянальныя паводзін", - - сказаў у эфіры Польскага радыё былы міністр замежных справаў Польшчы, палітолаг, гісторык  Павел Коваль.

яс/PR1