У спіс патрапілі Генадзь Цімчанка i браты Аркадзь і Барыс Ратэнбергі. Самыя бліжэйшыя да Пуціна алігархі. Хто яны? Дзюдакі, агенты КДБ, школьныя сябры, піша «Rzeczpospolita».
Кожны з іх павінен Пуціну сваім маёнткам, і ўсе яны падзяляюць з ім мінулае.
70-гадовы Генадзь Цімчанка з'яўляецца самым таямнічым з багацеяў Расіі. Ён нарадзіўся ў Ленінградзе і там сустрэўся з Пуціным у 1990-х гадах. У 1991 годзе Цімчанка заняўся паліўным бізнесам у фінскай кампаніі і хутка стаў грамадзянінам Фінляндыі, атрымаўшы пропуск на рынкі Еўрасаюза. У Фінляндыі Цімчанка купіў сабе хакейны клуб са стадыёнам. Аднак месцам жыхарства ён абраў Швейцарыю, дзе набыў рэзідэнцыю пад Жэневай. Маёмасць Цімчанкі сёння ацэньваецца ў 22 мільярды долараў. (Forbes – 2021).
Пасля акупацыі Крыма Цімчанка вярнуўся ў Маскву, дзе ў шматлікіх інтэрвʼю скардзіўся на тое, што яго пераследуюць на Захадзе. Цяпер ён жыве ў Верабʼёвых Горках, дзе купіў 1000-метровую хрушчоўку, а таксама вялікі кавалак запаведніка, які атачае дом. Генадзь Цімчанка працаваў у КДБ.
Браты Аркадзь і Барыс Ратэнбергі прайшлі іншы шлях ад знаёмства з Пуціным да багацця.
Ратэнбергі ведалі Пуціна яшчэ са школы, а потым з заняткаў па дзюдо, бо адзін быў трэнерам, а другі спарынг-партнёрам будучага прэзідэнта. З таго часу, як Расіяй кіруе Пуцін, актывы клану Ратэнбэрга пастаянна павялічваюцца. Кампаніі Ратэнбергаў атрымліваюць самыя даходныя дзяржаўныя кантракты, адна з іх зʼяўляецца асноўным пастаўшчыком труб для «Газпрома». За дзяржаўныя (часткова беззваротныя) крэдыты Ратэнбергі пабудавалі мост праз Крым.
У 2021 годзе Forbes ацаніў маёмасць клану Ратэнбергаў у 5,95 мільярда долараў. Пры ацэнцы сямейнай маёмасці Forbes улічыў чатырох чалавек – Аркадзя Ратэнберга, яго малодшага брата Барыса, а таксама сына і дачку Аркадзя – Ігара і Лілію. За год маёмасць сямʼі павялічылася на 0,5 мільярда долараў, – напісала «Rzeczpospolita».
яс