Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Расія кінула больш за 400 «вагнераўцаў» на Кіеў

28.02.2022 15:02
Іх мэта – ліквідаваць прадстаўнікоў улады Украіны, у тым ліку прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Walki o Kijów trwają już kolejny dzień.
Walki o Kijów trwają już kolejny dzień.PAP/Abaca

Выданне Rzeczpospolita са спасылкаю на брытанскую газету The Times піша, што Расія кінула больш за 400 наймітаў з так званай групы Вагнера на Кіеў.

Іх мэта – ліквідаваць прадстаўнікоў улады Украіны, у тым ліку прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. А таксама падрыхтаваць грунт, каб Масква ўзяць пад кантроль горад сталіцу Украіны.

Украінскія ўлады мелі інфармацыю пра дыверсійныя групы. На выходных у Кіеве на 36 гадзін была ўведзена каменданцкая гадзіна, грамадзянскім асобам нельга было знаходзіцца на вуліцы. Гэта было зроблена, каб ачысціць горад ад расійскіх дыверсантаў.

вх