«Ён яшчэ не перамог расійскага Галіяфа, але ўжо стаў самым смелым палітыкам у дэмакратычным свеце», – піша журналіст.
Уладзімір Зяленскі, прафесійны комік, актор, быў на 100% пазнавальны на радзіме, ён заваяваў сэрцы суайчыннікаў сваім пачуццём гумару, непасрэднасцю, сумленнасцю і заразлівай усмешкай. І перамог на выбарах з заўважнай перавагай, таму што традыцыйныя «прафесійныя палітыкі» цалкам страцілі давер у вачах украінцаў.
Зяленскі не ўдзельнічаў у карупцыйных скандалах, у яго не было мільярдаў і прыватных самалётаў. Апаненты ненавідзелі яго, называлі блазнамі і марыянеткаю. Сцвярджалі, што ў яго няма досведу ў палітыцы і што пры яго ўладзе Украіна разваліцца.
Аднак. Цяпер Зяленскі карыстаецца надзвычайнай прыхільнасцю і даверам суайчыннікаў. Ён адкрыты, блізкі да народа, шмат разоў на дзень звяртаецца да людзей і тлумачыць ім, як паводзіцца і што адбываецца.
У такі цяжкі для Украіны час у перамогу над Расіяй вераць 70 працэнтаў грамадзян Украіны, а ва ўкраінскага прэзідэнта – 91%. Гэта стала вядома па выніках апытання, праведзенага Сацыялагічнай групай «Рэйтынг».
d[