Беларуская Служба

Пуцін – сённяшні Гітлер, а хто сёння выконвае ролю Сталіна?

01.03.2022 10:34
Кожны, хто ведае гісторыю Другой сусветнай вайны, разумее, што не было б агрэсіі Гітлера без Сталіна.
Уладзімір Пуцінфота: PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Пуцін – гэта сённяшні Гітлер – паўтараюць шматлікія каментатары. Калі скарыстацца гістарычнай аналогіяй, то трэба спытаць – а хто сёння выконвае ролю Сталіна – піша выданне Do Rzeczy.

Кожны, хто ведае гісторыю Другой сусветнай вайны, разумее, што не было б агрэсіі Гітлера без Сталіна. Пакт з савецкім генералісімусам адкрыў магчымасць нападу на Польшчу. Без савецкай сыравіны Германія не змагла б весці вайну даўжэй, чым месяц. Ніводзін танк не паехаў бы на Францыю, ніводзін самалёт не распачаў бітву за Англію, калі б не савецкі бензін, металы і гд.

Пуцін таксама не мог бы напасць на Украіну, калі б не атрымаў гарантыі, што Кітай купіць яго газ, нафту ды іншую сыравіну, якой не купіць Захад. І калі б не атрымаў гарантыі, што Кітай не скарыстаецца нагодай і не захопіць Сібіры, калі салдаты з тамашніх адзінак адправіліся ваяваць ва Украіну.

Ці гістарычную паралель можна працягнуць? Як вядома, Сталін справакаваў Гітлера да вайны, каб далучыцца з часам да антыгітлераўскай кааліцыі. Цяпер Кітай, які далікатна заахвоціў Пуціна да вайны, можа чакаць прапановаў. Можа атакаваць Тайван, але можа адмовіцца ад Тайвану і адкусіць кавалак Сібіры ў Расіі. Або і адно, і другое. А на якія ўступкі з боку Захаду можа разлічваць Кітай за абяцанне стрымаць крамлёўскага Гітлера? Гісторыя любіць паўтарацца – піша Рафал Земкевіч.

нг