Беларуская Служба

Беларусы не жадаюць вайны з Украінай!

01.03.2022 14:48
Да жыхароў Беларусі звяртаюцца лідары дэмакратычнай апазіцыі.
Расіяне бамбардуюць Украінуфота: PAP/EPA/ALISA YAKUBOVYCH

Rzeczpospolita звяртаецца да беларускай тэматыкі. Карэспандэнт выдання піша пра масавыя пратэсты супраць расійска-украінскай вайны, нягледзячы на тое, што ўжо паўтара года ў Беларусі працягваюцца жорсткія рэпрэсіі. Па ўсёй Беларусі затрымалі амаль 800 чалавек. Аўтар згадвае, што пры нагодзе галасавання на рэферэндуме людзі прыходзілі на ўчасткі, але не дзеля таго, каб прагаласаваць, а каб пракрычаць «Не – вайне!» і «Слава Украіне!». Браму ўкраінскага пасольства ў Мінску прыбралі кветкамі, а ў сталічных мікрараёнах да позняй ночы было чуваць антываенныя лозунгі.

Да жыхароў Беларусі звяртаюцца лідары дэмакратычнай апазіцыі, між іншым Святлана Ціханоўская, якая заклікае блакаваць чыгуначныя вакзалы і рабіць перашкоды на дарогах, а таксама далучацца да страйку. Прапануе таксама звязвацца з усімі сваякамі, знаёмымі, блізкія якіх служаць у войску і пераконваць іх не ваяваць супраць Украіны.

З пачатку канфлікту Лукашэнка не аспрэчваў, што ён прадаставіў беларускую тэрыторыю расійскім войскам, якія скарысталіся гэтым і пачалі атакаваць Украіну. Ён таксама спрабуе прадставіць сябе як «міратворцу» у гэтым канфлікце, напрыклад, у нядзелю званіў Зяленскаму і абяцаў, што падчас украінска-расійскіх перамоваў, якія пачаліся ў панядзелак раніцай, з тэрыторыі Беларусі не будзе запушчана ніводная ракета. Адразу пасля гэтага з батарэі расійскіх Іскандэраў, якая знаходзіцца пад Мазырам, пачаўся абстрэл Жытоміра.

нг