Беларуская Служба

Курылы, Карэлія і Калінінград не ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі

08.03.2022 14:01
Украінскі цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі нагадаў пра тэрыторыі суседніх краін, якія акупуе РФ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі Украіны паведаміў аб тэрыторыях суседніх краін, якія Расійская Федэрацыя акупуе на працягу многіх гадоў. Па словах украінскай крыніцы, Японія прыкладае намаганні, каб вырашыць пытанне акупаваных РФ Курылаў. Прэм'ер-міністр Японіі Ф уміа Кішыда падкрэсліў, што пытанне Курыльскіх выспаў канчаткова не вырашанае.Украінскі цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі нагадвае, што Токіа гадамі вядзе спрэчку з Масквой за Курылы, якія Расія акупуе з 1945 года.

Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры РНБ Украіны нагадвае і пра іншыя тэрыторыі, якія гістарычна належалі іншым краінам. На сайце Цэнтра пазначаны: Карэлія – правінцыя Фінляндыі, частка якой была перададзена Савецкаму Саюзу пасля паразы ў вайне 1939-1940 гг.

Калінінград (1946 г. Кёнігсберг) – у мінулым горад у Прусіі, акупаваны савецкімі войскамі ў гады Другой сусветнай вайны. 17 верасня 1945 года Прусія была ўключана ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

У Цэнтры супрацьдзеяння дэзынфармацыі падкрэсліваюць, што СССР спыніў сваё існаванне ў 1991 годзе.

24tv.ua/ ар/аз