Польскі партал Onet паведамляе, што ўкраінская армія надзвычай пазітыўна ацэньвае пераносны зенітна-ракетны комплекс Piorun («Маланка») польскай вытворчасці.
Карэспандэнт парталу ў Кіеве паведамляе, што ўкраінцы хваляць польскі ПЗРК перш за ўсё за надзейнасць.
«У адрозненні ад іншых замежных комплексаў Piorun – вельмі надзейная і высокадакладная зброя. Пра гэта мне паведаміў высокапастаўлены афіцэр Узброеных сіл Украіны», – зазначыў журналіст.
Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, Piorun – гэта зброя на вышэйшым сусветным узроўні. Гэта новая распрацоўка – ПЗРК паступілі на ўзбраенне польскай арміі ў 2019 годзе. Комплекс знаходзіцца на ўзбраенні Войска Польскага і ўкраінскай арміі, куды ён трапіў у рамках бясплатнай дапамогі з польскага боку. Больш за тое, у 2022 годзе комплексы Piorun заказала армія ЗША. Гэты факт сведчыць пра тое, што гэта сапраўды вельмі добрая распрацоўка польскіх інжынераў.
Piorun дасканала змагаецца з самалётамі і перш за ўсё верталётамі праціўніка. Экіпаж верталёта, заўважыўшы, што стаў цэллю супрацьпаветранай абароны праціўніка, выкідвае ілжывыя цеплавыя цэлі, якія павінны «абмануць» ракету ПЗРК. Арыгінальнасць польскага коплекса Piorun у тым, што яго вельмі цяжка ўвесці ў зман сродкамі інфрачырвонага супрацьдзеяння. Дзякуючы гэтаму ўкраінцы паспяхова змагаюцца з варожай авіяцыяй, паведамляе партал Onet.
вс