Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што, нягледзячы на санкцыі, у 2014-2020 гадах Францыя прадала Расіі вайсковай тэхнікі і ўзбраення на суму ў 152 млн еўра. Цяпер гэтае ўзбраенне выкарыстоўваецца на вайне з Украінай, прыйшлі да высновы французскія журналісты, якія правялі следства.
Журналістам удалося атрымаць доступ да сакрэтных дакументаў парламенцкіх камітэтаў. І так, пачынаючы з 2015 году, афіцыйны Парыж выдаў 76 ліцэнзій на экспарт у Расія прадукцыі ваеннага прызначэння. У прыватнасці, у Расію былі пастаўленыя цеплавізары для танкаў, а таксама навігацыйныя сістэмы і інфрачырвоныя дэтэктары для баявых самалётаў і ўдарных верталётаў. Тэхніку ваеннага прызначэння пастаўлялі ў тым ліку канцэрны Thales і Safran, галоўным акцыянерам якіх з’яўляецца дзяржава.
У жніўні 2014 году Еўрасаюз увёў эмбарга на пастаўкі зброі і тавараў ваеннага прызначэння ў Расію, хоць кантракты, заключаныя да ўвядзення абмежаванняў, былі рэалізаваныя. Так, кампанія Thales на падставе кантракту, падпісанага ў 2014 годзе, паставіла ў Расію навігацыйную сістэму Tacan, якая была ўстаноўленая на 60 знішчальнікаў Су-30. У сваю чаргу на ўдарныя верталёты Ка-52 былі ўстаноўленыя інфрачырвоныя дэтэктары вытворчасці кампаніі Safran. І самалёты, і верталёты цяпер задзейнічаныя ў ваенных дзеяннях ва Украіне.
У сваю чаргу на фота, зробленым каля Марыупаля 11 сакавіка, бачна, што на расійскім танку Т-72 устаноўлены цеплавізар фірмы Thales, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
вс