Беларуская Служба

Каму дапамагаем, каго пахаваем. Украінская мяжа і беларуская мяжа

19.03.2022 09:11
«Гэта крывадушнасць белага чалавека». 
Уцекачы ў ПольшчыForum/Wojciech Krynski

«Гэта крывадушнасць белага чалавека». Так Пеніна Таману-Сата, міністр іміграцыі Ізраіля, апісала намаганні свайго ўрада па перавозцы ў Ізраіль тысячы ўкраінскіх яўрэяў, а таксама не-габрэяў, якія бягуць ад вайны ва Украіне, – чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

Таману-Сата адзначыла, што ўрад не пастараўся прывезці ў Ізраіль яўрэяў з Эфіопіі, якія ўжо другі год жывуць у зоне ваенных дзеянняў, хаця на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў Ізраіль прывёз з Эфіопіі амаль сто тысяч яўрэяў і трыста тысяч яўрэяў з Украіны.

Але ў Ізраіля, па меншай меры, ёсць міністр іміграцыі. А ў польскім урадзе іміграцыяй займаюцца ўсе, ад Міністэрства ўнутраных спраў да Міністэрства аховы здароўя, гэта значыць на практыцы ніхто. Эфекты можна ўбачыць у хаосе, які суправаджае дапамогу ўкраінскім бежанцам. І калі б не неверагодныя сэрцы палякаў, то, напэўна, застаўся б толькі хаос. Такой Польшчы – салідарнай, добрай, знаходлівай і мужнай – у такім маштабе мы не бачылі з 1980-81 гадоў. І хацелася б, каб палякі такімі сябе памяталі, асабліва калі непазбежна з'явяцца стомленасць, прыгнечанасць і бяссільнасць.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што нядаўна на мусульманскіх могілках у Бахоніках, на ўсходзе Польшчы быў пахаваны 26-гадовы еменец Ахмед аль-Шавафі, цела якога было знойдзена ў памежным лесе каля беларускай мяжы. Ахмед, як і сірыйцы, з якімі ён спрабаваў трапіць з Беларусі ў Польшчу, бег ад вайны, не менш крывавай і жорсткай, чым тая ва Украіне. Аднак у яго не было шанцаў на польскую салідарнасць, ён не сутыкнуўся з польскай дабрынёй, не скарыстаўся польскай знаходлівасцю і не застаўся пад уражаннем польскай мужнасці, – піша Gazeta Wyborcza.

яс