Беларуская Служба

Пуцін вядзе мірныя перамовы, таму што яму патрэбны час, каб пераўзброіць армію. Нам нельга гэта дазволіць!

21.03.2022 14:15
Заключэнне мінскіх пагадненняў у 2014 годзе дало Пуціну час падрыхтавацца да цяперашняга ўварвання.
Putin
Putinpixabay.com

Эндру Міхта, амерыканскі палітолаг, лічыць, што Пуцін вядзе мірныя перамовы, таму што яму патрэбны час, каб перагрупавацца і пераўзброіць армію, – піша Niezalezna.pl

«Мяркуючы па тым, наколькі дрэнна ваюе расійская армія ва Украіне, цяпер самы час кінуць выклік Пуціну. Калі мы дазволім яму перавесці дыханне ў выніку дамоўленага спынення агню, ён адпачне, абсталюецца і зноў атакуе. Захад павінен пазбавіцца ад страху перад Расіяй і змяніць аблічча Еўропы» - піша палітолаг, які кіруе Еўрапейскім цэнтрам даследаванняў бяспекі ўніверсітэта Джорджа К. Маршала ў Гарміш-Партэнкірхене ў Германіі. «Пуцін застанецца пагрозай для Еўропы, пакуль не будзе канчаткова пераможаны», падкрэслівае Міхта.

«Заключэнне мінскіх пагадненняў у 2014 годзе дало Пуціну час падрыхтавацца да цяперашняга ўварвання. Сёння яго войскі слабыя і маюць патрэбу ў чарговым мірным пагадненні, каб выйграць час для пераўзбраення. Не дазвольце ім гэта. Захад абавязаны падтрымаць Украіну ўсім, у чым яна мае патрэбу. Цяпер настаў гэты момант»– пераконвае Міхта.

Ён таксама звяртае ўвагу на тое, што пуцінская армія, жаласныя войскі, якія складаюцца з дрэнна навучаных прызыўнікоў. Яна добра ўмее толькі забіваць мірных жыхароў і разбураць будынкі, чытаем на сайце Nezalezna.pl

яс