Gazeta Wyborcza паведамляе, што ў адным з варшаўскіх ЗАГСаў польскія спецслужбы затрымалі дзяржслужачага, які падазраецца ў шпіянажы. Мужчыну, які быў супрацоўнікам установы, затрымала Агенцтва ўнутранай бяспекі. Следства вядзе агенцтва, а таксама рэспубліканская пракуратура.
Паводле праваахоўных органаў, мужчына капіраваў дакументы, датычныя грамадзян Польшчы і іншаземцаў, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, і перадаваў іх расійскай разведцы.
Затрыманне адбылося 17 сакавіка, але пра гэта спецслужбы паведамілі сёння. Пракуратура высунула адносна мужчыны абвінавачанне ў супрацы з разведкай замежнай дзяржавы.
Супрацоўнік ЗАГСу цягам доўгага часу ўтрымліваў кантакты з агентамі разведкі Расійскай Федэрацыі і перадаваў ім важныя дакументы, датычныя польскіх грамадзян і замежнікаў. За шпіёнскую дзейнасць яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення свабоды. Падрабязнасці ў сувязі з сакрэтнасцю справы не паведамляюцца, інфармуе Gazeta Wyborcza.
вс