Беларуская Служба

Украінская ваенная разведка паведамляе, што расіяне вярбуюць беларусаў на вайну

23.03.2022 14:25
За ўдзел у агрэсіі супраць Украіны абяцаюць грошы і бясплатную адукацыю ў вайсковых ВНУ.
Парадны разлік Узброеных сіл Беларусіфота: ВаенТБ Беларусі/screen/youtube.com

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што расіяне вярбуюць беларусаў на вайну. За ўдзел у агрэсіі супраць Украіны абяцаюць грошы і бясплатную адукацыю ў вайсковых ВНУ, паведамляе партал wp.pl.

Паводле крыніц украінскай ваеннай разведкі, прадстаўнікі расійскіх спецслужб праводзяць індывідуальныя размовы з салдатамі і афіцэрамі беларускай арміі. Расіяне стараюцца ўгаварыць беларусаў, каб яны ішлі ваяваць ва Украіну ў падраздзяленнях расійскай арміі. У прыватнасці, эмісары Масквы абяцаюць грамадзянам Беларусі 1 тыс. – 1 тыс. 500 долараў у месяц, а таксама вучобу на льготных умовах у вайсковых ВНУ Расіі, напрыклад, Разанскім гвардзейскім вышэйшым паветрана-дэсантным камандным вучылішчы. Украінская ваенная разведка паведамляе, што прадстаўнікі расійскай арміі наведалі, у прыватнасці, элітную 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.

Але расіянам прыйшлося расчаравацца, таму што зацікаўленне ваеннымі дзеяннямі сярод беларусаў па боку Расіі ва Украіне з’яўляецца вельмі нізкім, паведамляе партал wp.pl.

вс