Важнейшае пытанне апошняга месяца для беларусаў – ці беларуская армія пойдзе ваяваць ва Украіну на баку Расіі? Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што беларускае войска не жадае ваяваць і не гатова да гэтага. «Кіеў вельмі ясна даў зразумець Беларусі, што калі яе ўзброеныя сілы ўвойдуць ва Украіну, яны будуць знішчаныя гэтак жа бязлітасна, як і расійскія войскі», прыводзіць словы Кулебы сайт Niezalezna.pl. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль нагадаў, што 24 лютага стаў днём, які змяніў не толькі Украіну, але і ўвесь свет.
– Мы вельмі проста і ясна данеслі беларускаму боку, што калі яго ўзброеныя сілы ўвойдуць на тэрыторыю Украіны і тут пачнуць якія-небудзь ваенныя дзеянні, іх бязлітасна знішчаць, як знішчаюць расійскую армію. І я думаю, апошняе, што павінна зацікавіць беларусаў, гэта тое, што іх дзеці, браты і мужы тут могуць загінуць за нейкія абсурдныя ідэі Пуціна і Лукашэнкі, – напісаў кіраўнік украінскай дыпламатыі.
Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны, расійскія спецслужбы спрабуюць пераканаць беларускіх вайскоўцаў прыняць удзел у вайне з Украінай і абяцаюць заробак у памеры ад 1000 да 1500 долараў у месяц. У той жа час зʼяўляецца інфармацыя, што беларускія вайскоўцы плануюць здацца ў выпадку іх адпраўкі ва Украіну.
нг