Беларуская Служба

Расійская цэнзура забараніла публікацыю інтэрв'ю з Уладзімірам Зяленскім

28.03.2022 09:40
«Яны прадстаўляюць сябе як глабальнага гульца, а баяцца кароткай размовы».
Prezydent Ukrainy Wołodymyr Zełenski
Prezydent Ukrainy Wołodymyr ZełenskiEastNews

Расійская цэнзура забараніла публікацыю інтэрв'ю з Уладзімірам Зяленскім. «Яны прадстаўляюць сябе як глабальнага гульца, а баяцца кароткай размовы» – піша Niezalezna.pl.

«Нашы прыярытэты ў перамовах вядомыя: суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны бясспрэчныя, – сказаў Зяленскі. – Важныя эфектыўныя гарантыі бяспекі. Вядома, наша мэта – мір і як мага хутчэйшае вяртанне да нармальнага жыцця ў нашай краіне», – заявіў прэзідэнт Украіны ў штодзённым відэавыступе.

Зяленскі падкрэсліў, што ўзброеныя сілы Украіны эфектыўна стрымліваюць расіян, а ў некаторых рэгіёнах нават вядуць наступальныя дзеянні.

Зяленскі таксама спаслаўся на інтэрвʼю, дадзенае ў нядзелю незалежным расійскім СМІ. Перад публікацыяй гэтай размовы офіс Раскамнагляду папярэдзіў расійскія СМІ, што «ад інтэрвʼю трэба адмовіцца».

«У Маскве спалохаліся майго інтэрв’ю з расійскімі журналістамі, тымі, хто можа дазволіць сабе сказаць праўду. Калі журналісты рыхтаваліся апублікаваць наша інтэрвʼю расійскае цэнзурнае агенцтва выступіла з пагрозай. Так і напісалі – патрабуюць адмовіцца ад публікацыі інтэрвʼю. Было б смешна, калі б не было так трагічна», – пракаментаваў Зяленскі.

«Яны знішчылі свабоду слова ў сваёй краіне, спрабуючы знішчыць суседнюю краіну. Яны прадстаўляюць сябе як глабальныя гульцы. І баяцца адносна кароткай размовы з некалькімі журналістамі», – падсумаваў ён.

нг