Віцэ-прэм'ер, старшыня кіроўнай правакансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрвʼю Польскаму радыё, закрануў тэму расследавання абставінаў гібелі чальцоў польскай дэлегацыі ў Смаленску ў красавіку 2010 года. На пытанне, ці разглядае Польшча пытанне аб прыняцці юрыдычных мер на міжнародным форуме, напрыклад, зварот у Міжнародны суд, Качыньскі адказаў, «сітуацыя да гэтага даспявае».
«На дадзены момант мы ўжо вельмі многае ведаем аб тым, што адбылося ў Смаленскім аэрапорце, і ў нас няма ніякіх сумневаў, што гэта быў замах», – сказаў віцэ-прэмʼер. Аднак ён прызнаў, што ў працэсуальным сэнсе Польшча знаходзіцца ў даволі складаным становішчы. «Але мы будзем, спадзяюся, яе выпраўляць, і фінал будзе менавіта такой, справа патрапіць у суд», – дадаў ён.
Яраслаў Качыньскі адзначыў, што ён не можа сказаць, калі гэта дакладна адбудзецца. «У чацвер раптоўна памёр намеснік генеральнага пракурора Марэк Пасэнек, які ўзначальваў адпаведную працоўную групу. У нас ёсць дакументацыя, сабраная камандай Антоні Мацірэвіча, і гэта ўсё трэба будзе абʼяднаць».
pr/эж