Беларуская Служба

Прэзідэнт Германіі прызнае памылковасць у падыходзе да Пуціна і «Nord Stream 2»

05.04.2022 10:09
Прэзідэнт Германіі заяўляў, што «Nord Stream 2» – гэта «мост». Цяпер ён прызнаецца: Я зрабіў памылку.
.    .
Газ. Здымак мае ілюстрацыйны характар.InspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер прызнаў у панядзелак у інтэрв'ю журналістам, што дапусціў памылкі ў кантактах з Уладзімірам Пуціным і ў сваёй палітыцы ў дачыненні да Расіі, у т.л. падтрымліваючы газаправод «Nord Stream 2», паведамляе «Frankfurter Allgemeine Zeitung», які цытуе Польскае прэсавае агенцтва.

Германія зʼяўляецца адной з краін, найбольш залежных ад расійскага газу ў Еўропе. Гэта вынік шматгадовай палітыкі краіны, элементам якой былі, у тым ліку, будаўніцтва «Паўночнага патоку-2». У панядзелак прэзідэнт Германіі заявіў, што падтрымка гэтага газаправоду, які ён летась назваў «мостам» у расійска-германскіх адносінах, было памылкай. Ён змяніў сваё меркаванне на гэты конт у сувязі з вайной ва Украіне.

«Мы засяродзіліся на будаўніцтве мастоў, у якія Расія больш не верыла і пра што нас папярэджвалі партнёры», – сказаў Франк-Вальтэр Штайнмаер журналістам. «Frankfurter Allgemeine Zeitung» лічыць, што нямецкі прэзідэнт «выказаў вельмі фундаментальную самакрытыку».

Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што памыліўся ў ацэнцы Пуціна падобным чынам «як і іншыя». Як ён растлумачыў, ён упэўнены, што расійскі прэзідэнт «не пагодзіцца з поўным эканамічным, палітычным і маральным разбурэннем сваёй краіны ў імя ўласнай імперскай маніі».

«Пакуль Пуцін знаходзіцца ва ўладзе, вяртання да ранейшага статус-кво не будзе», – падкрэсліў Штайнмаер, якога цытуе «FAZ».

ав

«Дзіўная бяздзейнасць Олафа Шольца». Die Welt пра пастаўкі зброі ва Украіну

29.03.2022 21:03
Канцлер Олаф Шольц даручыў расследаваць магчымасць закупкі для Германіі супрацьракетнага шчыта па ўзоры ізраільскай сістэмы «Жалезны купал».