Беларуская Служба

Атрымала запрашэнне ў Бучу і паехала ў... Фларэнцыю. Меркель адпачывае пад тасканскім сонцам

06.04.2022 12:26
Angela Merkel
Angela Merkel PAP/EPA/JOHN THYS

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў былую канцлерку Германіі Ангелу Меркель на ўласныя вочы ўбачыць зверствы ў Бучы. Але цяпер Меркель едзе ў зусім іншым кірунку. Яна ў прыватнай вандроўцы ў Таскане з суботы, піша штодзённік Bild.

«Былая канцлерка спынілася ў гатэлі ў цэнтры горада, любіць шпацыраваць па Фларэнцыі, ужо пабывала ў галерэі Акадэміі, дзе ўбачыла старажытныя творы мастацтва», - паведамляе нямецкае выданне.

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрый Мельнік крытыкуе былую канцлерку за гэтую паездку:

«Вядома, на вуліцах Фларэнцыі няма забітых жанчын і дзяцей. Але так шмат мастацтва і культуры. Выдатна», - напісаў ён у Twitter у сераду раніцай.

Меркель шмат гадоў ездзіць у Італію і любіць праводзіць летнія канікулы ў вандроўках па Паўднёвым Ціролі.

Як піша газета, былая канцлерка «таксама любіць мясцовую кухню і віны з Тасканы. Больш за ўсё ёй падабаюцца лепшыя віны Brunello і Bolgheri, а таксама Chianti Classico і Brunello di Montalcino».

Niezalezna.PL / вх