Украінскія ўцекачы не выратуюць польскі рынак працы. Значная частка ваенных уцекачоў з Украіны – гэта спецыялісты і прадпрымальнікі, якія наўрад ці возьмуцца за простую фізічную працу, а калі і зоймуцца, то выберуць больш высокія заробкі на Захадзе, піша «Rzeczpospolita».
- Мы можам затрымаць спецыялістаў з Украіны, якія бягуць ад вайны ў Польшчу, перш за ўсё дзякуючы культурнай і геаграфічнай блізкасці, – кажа заснавальнік агенцтва па працаўладкаванні Personnel Service Кшыштаф Інглот, каментуючы вынікі яе аналізу, які выданне «Rzeczpospolita» публікуе першым. Як ён дадае, польскі рынак працы можа даць каля 600 тысяч працоўных месцаў бежанцам у выпадку, калі ўдасца паспяхова пераадолець бар'еры для іх працаўладкавання.
Згодна з аналізам, пераадолець згаданыя цяжкасці будзе няпроста. Найбольшая колькасць вакансій зарэзерваваная для мужчын. Адаптацыя гэтых пазіцый да магчымасцяў жанчын патрабуе часу, а часта і інвестыцый з боку кампаній.
У Польшчы сярод амаль 2,7 мільёна бежанцаў вялікую групу складаюць спецыялісты і прадпрымальнікі. – Для некаторых з іх, у тым ліку лекараў, напрыклад, недахоп валодання польскай мовай стане перашкодай, якая абмяжоўвае магчымасці працаўладкавання па прафесіі, – кажа Юлія Весялоўска, украінскі эксперт па замежнаму рынку працы. Гэтую праблему таксама падкрэслівае большасць польскіх кампаній. У нядаўнім апытанні Antal 77% працэнтаў з іх заявілі, што іх вакансіі таксама адкрыты для спецыялістаў і кіраўнікоў з Украіны, але больш за палову бачыла праблему моўнага барʼера.
Не маючы магчымасці знайсці працу па спецыяльнасці, бежанцам давядзецца жыць на сацыяльныя выплаты і займацца фізічнай працай. Паводле Юліі Весялоўскай, некаторыя ўкраінцы, вымушаныя заняцца фізічнай працай, будуць шукаць яе ў іншых краінах, асабліва ў Германіі, дзе заробкі фізічных работнікаў у тры-чатыры разы вышэйшыя, чым у Польшчы.
Паводле ацэнак экспертаў, гаворка пра 20-30% уцекачоў. Украінцы, якія перасеклі польскую мяжу, ужо ездзілі ў іншыя краіны. Большасць, аднак, засталася. Кшыштаф Інглот звяртае ўвагу на тое, што перавага культурнай і геаграфічнай блізкасці, якая стала галоўнай прычынай выбару ўкраінцамі Польшчы ў якасці месца эканамічнай эміграцыі, цяпер стала для бежанцаў яшчэ больш важнай. Вырваныя з асяроддзя, яны лягчэй адаптуюцца ў краіне, дзе яны могуць мець зносіны, хутка вывучыць мову і хутка вяртаюцца на радзіму без асаблівых праблем.
ав