Беларуская Служба

П. Усаў: Лукашэнка перанімае ролю Жырыноўскага

13.04.2022 14:14
Аўдыё
  • П. Усаў: Лукашэнка перанімае ролю Жырыноўскага
Павал Усаўradyjo.net

Візіт Лукашэнкі меў некалькі важных мэтаў для двух рэжымаў – беларускага і расійскага, кажа палітолаг Павал Усаў.

-Першая – гэта больш сціслая праца ў геапалітычным, эканамічным і палітычным накірунках. Пуцін пацвердзіў факт фармавання агульнай прасторы стратэгічнай бяспекі. Гэта азначае ўбудаванне Беларусі ў агульную сістэму не толькі супрацьпаветранай абароны, але ў перспектыве, магчыма, размяшчэння ядзерных сістэм. Фактам застаецца, што расійскія войскі не будуць выведзены з Беларусі цалкам.

Другі аспект звязаны са спецыфічнай роляй Лукашэнкі, адведзенай Пуціным. Яго выказванні адносна сітуацыі ў Бучы, што гэта правакацыя брытанскай выведкі, на маю думку, з’яўляюцца пераходам у ролю Жырыноўскага. Працяглы час Жырыноўскі сваімі скандальнымі выказваннямі ствараў інфармацыйны шум. Цяпер Лукашэнка выкарыстоўваецца для таго, каб рэальную трагедыю схаваць за слоўным смеццем.

За словамі Лукашэнкі таксама схаванае жаданне спадабацца Пуціну. Мэта – у далёкай будучыні атрымаць дазвол на гаспадаранне ў Беларусі, нават калі адбудуцца паглыбленыя інтэграцыйныя працэсы. Гэта таксама паказчык псіхалагічнага дамінавання Пуціна над Лукашэнкам.

У далучаным гукавым файле слухайце яшчэ каментар палітолага да планаў зрабіць бязвіз для грамадзян суседніх краін ЕС.

слухайце аўдыё

ав