Беларуская Служба

Прадстаўнік Польшчы пры ААН: Мы б хацелі, каб дзеянні ААН былі больш эфектыўнымі і скаардынаванымі

26.04.2022 12:34
«Мы, як амбасадар пры ААН, адчуваем некаторае пачуццё расчаравання».
Прадстаўнік Польшчы пры ААН Кшыштаф Шчэрскі КрыніЦа: Twitter/@PLinUN

«Як амбасадар пры ААН, адчуваю пэўнае расчаравання. Мы хацелі б, каб дзеянні Арганізацыі былі больш эфектыўнымі», заявіў у інтэрв'ю выданню Dziennik Gazeta Prawna прадстаўнік Польшчы пры ААН Кшыштаф Шчэрскі.

Польскі дыпламат сцвярджае, што для ААН вайна ва Украіне зʼяўляецца вельмі вялікім выклікам, бо Расія – як сталы чалец Рады Бяспекі – падрывае парадак, усталяваны Статутам ААН, і пры гэтым захоўвае свае асаблівыя правы. «Да гэтага часу падчас шматлікіх канфліктаў у Радбезе, ААН магла, па меншай меры, свабодна дастаўляць гуманітарную дапамогу – Расія нават у гэтай плоскасці не падпарадкоўваецца міжнароднаму праву і блакуе дзеянні ААН», – заявіў Кшыштаф Шчэрскі.

Пры гэтым палітык адзначае, што ажыццяўляць рашучыя крокі, напрыклад, шляхам адпраўкі міратворцаў, немагчыма без мандата Рады бяспекі, у якой Расія мае права вета. «Мы, як амбасадары пры ААН, адчуваем некаторае пачуццё расчаравання. З іншага боку, важна, што пераважная большасць дзяржаў-чальцоў ААН прынялі рэзалюцыі, якая выразна вызначыла дзеянні Расіі як агрэсію, насуперак спробам Масквы скажаць рэальнасць. Таму мяне не здзіўляе, што кожны раз па тых ці іншых прычынах і Кіеў, і Масква маюць крытычнае стаўленне да дзейнасці ААН», – падкрэсліў прадстаўнік Польшчы.

«Вядома, мы хацелі б, каб дзеянні ААН былі больш эфектыўнымі, скаардынаванымі, каб дапамога як унутраным уцекачам, так і тым, хто пакідае Украіну, была большай. Мы разумеем скептычныя галасы, але не будзем забываць, што менавіта ў рамках і дзякуючы ААН паглыбляецца ізаляцыя Расіі – было спыненае яе сяброўства ў Радзе правоў чалавека, а кандыдаты Расіі прайграюць выбары на розныя пасады ў структурах АНН». Інтрэвʼю з амбасадарам Польшчы пры ААН Кшыштафам Шчэрскім надрукаваў Dziennik Gazeta Prawna.

эж


Уладзімір Зяленскі на форуме ААН: Расійскае права вета ў Савеце Бяспекі азначае права забіваць

06.04.2022 12:20
Падчас відэавыступлення на паседжанні Савета Бяспекі ААН, украінскі прэзідэнт пералічыў жахлівыя злачынствы Расіі ва Украіне.

Генерал Кукула: Вайна ва Украіне паказала, наколькі памылкова было бязмежна давяраць матэматычным мадэлям

25.04.2022 12:12
Паводле камандуючага войскамі тэрытарыяльнай абароны, вайна ва Украіне прымушае да пераацэнкі канцэпцыі абароны краіны.

ААН: Ва Украіне загінулі 2 665 мірных жыхароў

26.04.2022 09:27
Паводле ўкраінскай пракуратуры, смяротных ахвяраў больш, то бок, як мінімум, 3 818.