Як мы паведамлялі раней, у Беластоку затрымалі беларуса і расіяніна, якія праводзілі шпіёнскую дзейнасць у карысць Расіі. Яны былі арыштаваныя на тры месяцы. Гэта ўжо чарговыя затрыманні расійскіх шпіёнаў у Польшчы на працягу апошніх месяцаў – піша Gazeta Polska.
Беларусу і расіяніну, якія былі затрыманыя надоечы, пагражае да 10 гадоў турэмнага зняволення. Па інфармацыі польскіх спецслужбаў, яны збіралі звесткі на тэму Узброеных сілаў Польшчы, у тым ліку прысутнасці вайскоўцаў у польска-беларускай памежнай зоне. Затрыманыя пражывалі ў Польшчы ўжо шмат гадоў. Яны збіралі звесткі пра ваенныя часткі, іх дыслакацыю, аснашчэнне і кадравую сітуацыю. Акрамя таго, цікавіліся часткамі арміі саюзнікаў. Польскія спецслужбы паведамілі, што магчымыя затрыманні іншых людзей па дадзенай справе.
Гэта ўжо чарговы арышт асоб, якія могуць быць абвінавачаныя ў шпіянажы ў карысць Расійскай Федэрацыі. Нядаўна абвінавачанні ў шпіянажы было высунутае ў адносінах іншага расіяніна, якія жыве ў Польшчы. Раней Агенцтва ўнутранай бяспекі паведаміла пра заяву, унесеную ў МЗС аб выдаленні 45 чалавек, якія пад выглядам дыпламатычнай дзейнасці займаліся шпіянажам у Польшчы. Гэта былі супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў, якія афіцыйна з’яўляліся дыпламатамі.
нг