Беларуская Служба

Квасьнеўскі : Мы не ведаем, ці не прывядзе вар’яцтва Пуціна да вайны з NATO

09.05.2022 13:21
Пакуль што Пуцін кантралюе сітуацыю, мяркуе былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі.
            , , 9  2022 .
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на ваенным парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, Расія, 9 мая 2022 года.Фота: PAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN POOL / SPUTNIK

«Цяпер рашэнні знаходзяцца ў галаве ізаляванага чалавека, які страціў сувязь з рэальнасцю», – заявіў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі пра Уладзімра Пуціна.

Пуцін, несумненна, дыктатар, ён падпарадкаваў сабе ўсе ўладныя структуры Расіі, а праз прапаганду, відаць, і большую частку грамадства. Ён ваенны злачынца – гэта не абмяркоўваецца – усё, што адбываецца ва Украіне, – гэта ваенныя злачынствы. Размова ідзе і пра чалавека, улада якога, здаецца, яшчэ моцная, кансалідаваная. Усе спадзяванні, што гэтая вайна падарве яго пазіцыі, не спраўджваюцца, – сказаў былы прэзідэнт Польшчы. – Мы не ведаем, ці будзе развівацца варʼяцтва Пуціна ў такім кірунку, каб ваяваць з NATO. Мой прагноз – гэта доўгатэрміновы канфлікт і, магчыма, тады градус незадаволенасці расійскага грамадства ўзрасце. Пакуль што Пуцін кантралюе сітуацыю.

Адказваючы на пытанне пра бяспеку Польшчы, Квасьнеўскі выказаў спадзеў, што NATO цяпер моцная структура і гэта можа быць стрымліваючым фактарам, піша Rzeczpospolita.

- Наша бяспека грунтуецца на нашай прысутнасці ў NATO, які сёння мацнейшы, чым быў, безумоўна, мацнейшы, чым падчас прэзідэнцтва Трампа, які быў даволі абыякавы да NATO. Сёння найбольш уразлівыя краіны Балтыі, але і Польшча таксама. Вайна – гэта ўжо не толькі тэарэтычнае пытанне, яно стала практычным. Мне здаецца, што адпаведныя штабы, камандзіры ведаюць, як нас падрыхтаваць да такога варыянту. У нас у Польшчы прысутнічаюць невялікія, але ўсё ж амерыканскія войскі. Гэта ўсё стрымліваючыя фактары, якіх, напэўна, дастаткова на дадзеным этапе. Але ці будзе развівацца варʼяцтва Пуціна ў такім накірунку, каб ваяваць з НАТО, мы не ведаем. У такім выпадку Польшча – гэта прыфрантавая краіна, тады, вядома, усе наступствы фактычнай трэцяй сусветнай вайны, выкліканай Расіяй, паміж НАТА і Расіяй, адчуе Польшча, – адказаў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі.

вх