Беларуская Служба

Амаль 6 тыс. украінскіх студэнтаў-уцекачоў хочуць вучыцца ў польскіх ВНУ

11.05.2022 15:00
У ВНУ па ўсёй краіне ўжо было прынята 472 студэнты або аспіранты з Украіны ў статусе ўцекача.
Аўдыё
  • Амаль 6 тыс. украінскіх студэнтаў-уцекачоў хочуць вучыцца ў польскіх ВНУ
Польскія ВНУ рыхтуюцца прымаць украінскіх студэнтаў Крыніца: shutterstock/Matej Kastelic

З 24 лютага каля 5,7 тыс. грамадзянаў Украіны звярнуліся ў польскія ВНУ, выказаўшы зацікаўленасць у прыёме на вучобу, з якіх 873 чалавекі знаходзяцца ў працэсе прыёму або працягу вучобы.

Украінцы ўжо шмат гадоў з'яўляюцца самай вялікай групай замежнікаў у польскіх ВНУ. З дадзеных Міністэрства адукацыі і навукі вынікае, што ў 2021/2022 навучальным годзе (станам на 31 снежня 2021 года) у Польшчы навучалася 34725 грамадзянаў Украіны, якія складаюць 41,5% усіх замежнікаў - студэнтаў. Як вынікае са статыстыкі, ўкраінскіх студэнтаў у Польшчы было шмат, а зараз будзе яшчэ больш.

Польскія ВНУ адказваюць на гэты выклік. У Варшаўскім універсітэце была створаная платформа, якая дазваляе падаць заяўку на ўвесь перыяд навучання або працягнуць навучанне, пачатае ва Украіне. У сваю чаргу, Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA) сумесна з Гданьскім універсітэтам стварылі праграму «Салідарныя з Украінай» (па-польску «Solidarni z Ukrainą»). Праграма заклікана падтрымаць студэнтаў, аспірантаў і навукоўцаў з Украіны, якія знайшлі прытулак ад вайны ў Польшчы, тлумачыць дырэктарка NAWA Гражына Жэброўская:

-У экспрэс тэмпе Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену стварыла праграму «Салідарныя з Украінай». У рамках гэтай праграмы польскія ВНУ могуць атрымліваць сродкі на навучанне студэнтаў і аспірантаў, якія зʼяўляюцца ўцекачамі з Украіны. Нашыя ўніверсітэты, акадэмічная супольнасць адразу ж пасля пачатку вайны пачалі рабіць даволі шмат у гэтым кірунку, у сваю чаргу наша Агенцвта такім чынам патрымае ВНУ. Разам з універсітэтамі мы распачалі стыпендыяльную праграму для студэнтаў і аспірантаў – уцекачоў з Украіны.

У бліжэйшыя дні ў Гданьскім універсітэце пройдзе канферэнцыя з удзелам розных польскіх ВНУ ды Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену, галоўная мэта сустрэчы – паспяховая рэалізацыя праграмы «Салідарныя з Украінай», кажа Гражына Жэброўская:

-У рамках мерапрыемстваў праграмы ў Гданьску, 12-13 траўня адбудзецца канферэнцыя. Мы ўдзячныя гданьскаму ўніверсітэту за аказанне гасціннасці. Слова «салідарнасць» азначае нешта вельмі важнае, асабліва ў Гданьску. Падчас канферэнцыі мы будзем абмяркоўваць не толькі загаданую праграму, спосабы выдзялення сродкаў, але і будзем разважаць пра будучыню польска-ўкраінскага супрацоўніцтва пасля заканчэння вайны.

Асаблівае ўвага на канферэнцыі будзе нададзена працы валанцёраў са студэнтамі з Украіны, кажа дырэктарка Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену:

- Мы не можам уявіць гэтую канферэнцыю без гэтай панэлі. Бо менавіта валанцёры на першай ліміт дапамогі ўцекачам з Украіны і яны працягваюць працаваць. Часта гэта студэнты з Украіны, якія раней пачалі адукацыю ў Польшчы, а цяпер дапамагаюць сваім суайчыннікам. Іх дзейнасць у ВНУ неабходная, і дзякуючы ім наша праграма зможа аказаць дапамогу як мага большай колькасці ўкраінскіх студэнтаў.

Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы, у ВНУ па ўсёй краіне ўжо было прынята 472 студэнты або аспіранты з Украіны ў статусе ўцекача.

Слухайце аўдыё! 

эж

У. Арлоў: Прыйдзе час і пра вайну напішуць праўду

09.05.2022 14:42
Пісьменнік і гісторык Уладзімер Арлоў, бацька якога ваяваў у савецкай арміі, дзеліцца сваімі ўспамінамі.

Украінскія ўцекачы падсцёбваюць польскі гандаль

11.05.2022 11:22
У сярэднім больш за 7% людзей у гандлёвых цэнтрах складалі ўкраінцы.